травяністая расьліна сямейства пасьлёнавых From Wikipedia, the free encyclopedia
Памідо́ры (тама́ты) — травяністая расьліна сямейства пасьлёнавых, адна з найбольш папулярных у сучаснай сусьветнай кулінарыі.
Таматы | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Поўнаядравыя |
Царства | Расьліны |
Група | Судзінкавыя расьліны |
Аддзел | Кветкавыя расьліны |
Кляса | Двухдольныя |
Атрад | Пасьлёнакветныя |
Сямейства | Пасьлёнавыя |
Род | Пасьлён |
Бінамінальная намэнклятура | |
Solanum lycopersicum Карл Лінэй | |
Радзіма — Паўднёвая і Цэнтральная Амэрыка, дзе вырошчваліся рознымі індзейскімі народамі, найперш, ацтэкамі, у мове якіх tomatl азначае “штосьці круглае, пухлае”. Ад заваяваньня Мэксыкі гішпанцамі ў першай трэці XVI стагодзьдзя трапілі ў Паўднёвую Эўропу, у тым ліку ў Італію, дзе іх памылкова асацыявалі з паўночнаафрыканскімі маўрамі, — адсюль назва pomi di Mori (“яблыкі маўраў”), якая трансфармавалася ў італьянскай мове ў pomodoro (“залаты яблык”), а ў францускай — у рomme d’amour (“яблык каханьня”). “Яблыкамі каханьня” называлі памідоры і ў магнацкіх колах Рэчы Паспалітай, на чые сталы яны трапілі ў другой палове XVIII стагодзьдзя. У той час іх не елі сырымі, а рабілі пасту з вараных сьпелых памідораў, якой запраўлялі некаторыя супы і соўсы, а зь зялёных выраблялі розныя марынады. Шырокае распаўсюджаньне ў сьвеце атрымалі толькі ў канцы XIX, у Беларусі — з XX стагодзьдзя. У большасьці моў сьвету захавалася арыгінальная індзейская назва “таматы”.
У ежу выкарыстоўваюцца плады — сочныя мясістыя ягады вагай ад 20 да 900 г. (і вышэй), шарападобныя, круглыя, пляскатыя, гладкія або рабрыстыя, ружовыя, чырвоныя, жоўтыя, аранжавыя.
Памідоры ўтрымліваюць а 4 % цукроў, 0,4 – 0,8 % арганічных кіслот, мінэральныя солі, 25мг% вітаміну C, каратын, вітаміны B1, B2, PP. Гарманічнае спалучэньне цукроў і арганічных кіслот абумоўлівае прыемны смак. З памідораў гатуюць салаты, прыправы, соўсы (у тым ліку кетчуп), вырабляюць сокі, фаршыруюць, марынуюць, соляць, кансэрвуюць, дадаюць у першыя стравы (за 10 хвілін да заканчэньня варкі). З добра высьпелых вырабляюць таматнае пюрэ й таматную пасту.
На 2014 год налічвалася звыш 700 гатункаў і гібрыдаў таматаў. Гібрыды 1-га пакаленьня вызначаліся высокай ураджайнасьцю і ўстойлівасьцю да хваробаў ды шкоднікаў, але насеньне ад іх не ўспадкоўвала станоўчыя бацькоўскія якасьці. Насеньне гатункавых таматаў захоўвала добрыя якасьці бацькоўскіх расьлінаў, у тым ліку афарбоўку, памер і форму пладоў. Гатункі таматаў падзялялі на 2 групы ў залежнасьці ад віду росту.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.