Сьпіс 500 найлепшых альбомаў усіх часоў паводле вэрсіі Rolling Stone
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьпіс 500 найлепшых альбомаў усіх часоў быў апублікаваны часопісам Rolling Stone у лістападзе 2003 году. Сьпіс складаўся па выніках галасаваньня, у якім бралі ўдзел 273 рок-музыкаў, музычныя крытыкі ды прадусары, кожны зь якіх прадставіў свой сьпіс у 50 альбомаў. Сьпіс улучыў альбомы, што прадстаўляюць розныя музычныя напрамкі, такія як поп, рок, мэтал, панк, соўл, блюз, фолк, джаз, гіп-гоп ды іх камбінацыі.
У 2005 годзе сьпіс выйшаў у выглядзе кнігі. Уступнае слова напісаў крытык Стывэн Ван Зант. Сьпіс, які быў прадстаўлены ў кнізе, крыху адрозьніваўся ад арыгіналу, бо рэдактар выдаліў нейкія кампіляцыйныя альбомы ды ўлучыў два LP-альбомы Робэрта Джонсана King of the Delta Blues Singers і The Complete Recordings, вызваліўшы такім чынам 8 дадатковых месцаў у сьпісе.