Сьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барока
артыкул-сьпіс Вікімэдыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Віленскае барока — архітэктурна-мастацкі кірунак позьняга барока ў Вялікім Княстве Літоўскім ў другой і трэцяй чвэрці XVIII стагодзьдзя. Выступае як адметны фэномэн у кантэксьце агульнаэўрапейскага мастацтва[1].
Помнікі архітэктуры віленскага барока вызначаюцца маляўнічасьцю сылюэту, вытанчанасьцю і вэртыкалізмам прапорцыяў, ажурнасьцю і плястычнасьцю фасадаў, пышнасьцю і разнастайнасьцю аздобы інтэр'ераў, крывалінейнасьцю абрысаў і прасторы, аптычнымі эфэктамі. У іх спалучаюцца раманскія і бізантыйскія мастацкія ўплывы[2].
Многія творы віленскага барока, у тым ліку сапраўдныя шэдэўры стылю, зьнішчылі ў XIX—XX стагодзьдзях беспасярэдне або пры актыўным спрыяньні ўладаў Расейскай імпэрыі і СССР. Напрыклад, калі на пачатак XIX стагодзьдзя Віцебск упрыгожвала 12 унікальных помнікаў віленскага барока (другое месца пасьля Вільні), то па расейскім і савецкім панаваньні зь іх захаваўся толькі адзін у зьнявечаным перабудовай выглядзе.
У сьпісе прыводзяцца як хрэстаматыйныя помнікі архітэктуры віленскага барока, так і збудаваньні, якія атрымалі толькі асобныя рысы гэтага стылю. Асноўныя крытэры да вызначэньня кола архітэктурна-мастацкай сыстэмы віленскага барока: геаграфічны, храналягічны і стылістычны[3].