адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьві́слацкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,4 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 15 205 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Сьвіслач.
Сьвіслацкі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Сьвіслач |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Аляксандар Вярсоцкі[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 15 205[2] |
Шчыльнасьць | 10,5 чал./км² |
Плошча | 1446,67[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 174 м[4] |
Месцазнаходжаньне Сьвіслацкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-15-13 |
Паштовыя індэксы | 231 9хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Сьвіслацкі раён мяжуе зь Бераставіцкім і Ваўкавыскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці і Пружанскім раёнам Берасьцейскай вобласьці.
Тэрыторыя раёну знаходзіцца ў межах Прыбускай раўніны, на паўночным усходзе — Ваўкавыскага ўзвышша. Цэнтральная частка раёну — водападзел паміж басэйнамі рэчак Нёман і Нараў. Пераважныя вышыні 160—200 м (95%), найвышэйшы пункт 242 м (за 5 км на захад ад мястэчка Поразаў).
Карысныя выкапні: буйназярністыя пяскі, будаўнічыя пяскі, гліна і суглінкі, торф.
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5 °C, ліпеня 18 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 585 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 199 дзён.
Пад лясамі занятыя 48,8% тэрыторыі раёну, пераважаюць хвойнікі. Балоты займаюць 6,2% тэрыторыі. На тэрыторыі раёну знаходзіцца значная частка Нацыянальнага парку Белавеская пушча, гідралягічны заказьнік дзяржаўнага значэньня «Дзікае».
Найбольшыя рэкі: Нараў з Калонкай і Рудаўкай, Рось з Харужанкай, Сьвіслач, Зальвянка.
Пад сельскагаспадарчымі землямі 40,9% тэрыторыі. Глебы дзярнова-падзолістыя (68,3%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (14,5%). Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, лён.
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці, па вытворчасьці мэблі з лазы.
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Гайнаўка (Польшча) — Сьвіслач — Ваўкавыск; Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць Сьвіслач з Горадняй, Поразавам, Ваўкавыскам. У раёне знаходзіцца пункт пропуску празь дзяржаўную мяжу Беларусі Сьвіслач — Сямёнаўка.
Захаваліся помнікі архітэктуры: фрагмэнты сядзібнага дома ў в. Гарнастаевічы, касьцёл у в. Грыневічы, Сьвята-Ўсьпенская царква ў в. Дабраволя, касьцёл сьвятога Міхала Арханёла, Сьвята-Траецкая царква і сядзіба ў мястэчку Поразаў, Сьвята-Параскева-Пятніцкая царква ў в. Сьвенціца.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.