Веткаўскі раён From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьвяці́лавічы[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Бесядзі. Цэнтар сельсавету Веткаўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 822 чалавекі. Знаходзяцца за 30 км на паўночны ўсход ад Веткі, за 52 км ад чыгуначнай станцыі Гомель, на аўтамабільнай дарозе Ветка — Чачэрск (Р30).
Сьвяцілавічы лац. Śviaciłavičy | |
Першыя згадкі: | 1565 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Веткаўскі |
Сельсавет: | Сьвяцілавіцкі |
Вышыня: | 134 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 822 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2330 |
Паштовы індэкс: | 247140 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°47′39″ пн. ш. 31°19′5″ у. д. |
± Сьвяцілавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Першы пісьмовы ўпамін датуецца 1565 годам, калі вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў прывілеем пустое сяльцо Сьвяцілавічы, у якім «люди того сельца сего лета все в поветрие вымерли» баярыну чачэрскаму Ільлю Іванавічу. У гэты час Сьвяцілася ўваходзілі ў тракт Чачэрскага староства Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.
У 1625 годзе ўнукі Ільлі Іванавіча Тымафей, Фёдар і Іван Шэлюты атрымалі ад караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы пацьвярджальны прывілей на Сьвяцілавічы. У 1638—1641 гадох з Тымафеем і Фёдарам Шэлютамі судзіліся Яраш, Рыгор і Крыштаф Падвінскія, з прычыны права валоданьня Сьвяцілавічамі. Каралеўскі суд прызнаў, што Падвінскія ня слушна пазывалі Шэлютаў-Сьвецілоўскіх аб праве валоданьня.
У 1684 годзе Якуб Шэлюта з жонкаю Барбараю з Праздома-Келчэўскіх, разам з сынам Яўхімам, прадаў сваю частку Сьвяцілавічаў Пятру Язерскаму за 2100 злотых лічбы літоўскай. У 1725 годзе Емяльлян, Лаўрэнці, Андрэй, Пётар, Ізідар, Ермалай і Ціхан Шэлюты прадалі агарод у Сьвяцілавічах Васілю Язерскаму. Ад Язерскіх частка зямлі перайшла да Шклярэвічаў ды іншых. Гэтыя продажы справакавалі пазьней доўгія судовыя працэсы за права валоданьня землямі ў Сьвяцілавічах паміж Шэлютамі, якія ў канцы XVIII стагодзьдзя сталі называць сябе Вяроўкінымі-Шэлютамі, і Язерскімі.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Сьвяцілавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рагачоўскай правінцыі Магілёўскай губэрні, з 1778 году ў Рагачоўскім павеце Магілёўскага намесьніцва, з 1796 году ў Рагачоўскім павеце Беларускай губэрні, з 1801 году ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні.
З 1774 году Вяроўкіны-Шэлюты ўзнавілі працэс пра права валоданьня Сьвяцілавічамі, які цягнуўся да 1817 году, калі пастанавілі, што ўсе часткі маёнтку Сьвяцілавічаў, якія перайшлі ў іншыя рукі, мусяць быць вернутыя Вяроўкіным-Шэлютам, бо маёнтак быў дадзены на ленным праве і землі не маглі быць прададзеныя альбо перададзеныя ў пабочныя рукі. Купцам, калі змогуць давесьці сваё права на куплю, дазвалялася адшукваць свае прэтэнзіі ўзаконеным шляхам.
У канцы XVIII стагодзьдзя ў Сьвяцілавічах, апроч Вяроўкіных-Шэлютаў, жылі гэткія шляхецкія сем’і: Драбышэўскія, Ляванды, Маліноўскія, Чапліцы, Шклярэвічы, Шэлякі, Язерскія.
У XIX стагодзьдзі землі Сьвяцілавіч былі падзеленыя сярод шматлікіх выхадцаў з роду Вяроўкіных-Шэлютаў, а па скасаваньні прыгоннага права большая частка зямлі перайшла да сялянаў. У 1911—1914 гадох найбольшымі кавалкамі зямлі валодалі: Васіль Рыгоравіч (120 дзес.), Мікалай Паўлавіч (82 дзес.) і Антон Дзяменьцьевіч (112 дзес.) Вяроўкіны-Шэлюты.
У 1918 годзе Сьвяцілавічы трапілі ў прыфрантавую паласу расейска-нямецкага фронту.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сьвяцілавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, у Гомельскі павет Гомельскай губэрні.
У 1926 годзе Сьвяцілавічы вярнулі ў склад БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёну Гомельскай акругі, з 1927 году ў Веткаўскім раёне Гомельскай акругі, з 1935 году зноў цэнтар Сьвяцілавіцкага раёну, з 1938 году ў Гомельскай вобласьці, з 1956 году ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласьці.
У Сьвяцілавічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, Дом культуры, лякарня, пошта, аптэка.
Па катастрофе на Чарнобыльскай атамнай станцыі Сьвяцілавічы знаходзяцца ў зоне высокага радыяцыйнага забруджаньня.
Працуюць два лясьніцтвы, прадпрыемства электрасетак, філія раённай сельгасхіміі, філія раённага дарожна-рамонтнага будаўнічага ўпраўленьня, філія Веткаўскага водаканалу.
Каля Сьвяцілавіч на беразе Бесядзі знайшлі найбольш старажытныя прылады працы мусьцьерскага тыпу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.