From Wikipedia, the free encyclopedia
Зарубінецкая культура (III / II ст. да н. э. — II ст. н. э.) — археалягічная культура плямён раньняга жалезнага веку ў Сярэднім і Верхнім Падняпроўі, Прыпяцкім Палесьсі. Назва ад могільніка каля в. Зарубінцы на Чаркашчыне.
Насельніцтва зарубінецкай культуры займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваньнем, рамёствамі; жыло на неўмацаваных селішчах, выкарыстоўвала гарадзішчы, папярэдняй мілаградзкай культуры; будавала наземныя слупавыя жытлы (аднакамэрныя, прававугольныя або квадратныя ў плаяне) і паўзямлянкі. У адным з кутоў жытла ці каля сьцяны знаходзілася агнішча, пазьней — глінабітная печ.
Побач з жытламі месьціліся гаспадарчыя і вытворчыя пабудовы, ямы-паграбы.
Пахавальныя абрады — трупаспаленьне, зрэдку трупапалажэньне. Могільнікі ня маюць вонкавых адзнак. У Верхнім Падняпроўі выяўлены ямныя трупаспаленьні і кенатафы, у Прыпяцкім Палесьсі — ямныя і ўрныя пахаваньні чарапоў. У магілах трапляюцца прылады працы, посуд, упрыгожаньні.
Насельніцтва вырабляла і выкарыстоўвала жалезныя наканечнікі коп’яў, клінападобныя сякеры (кельты), нажы, сярпы, ляпны посуд, культавыя вырабы і інш. Падтрымлівалі сувязі са скіфскімі, сармацкімі, кельцкімі плямёнамі, гарадамі Паўднёвага Прычарнамор’я. Большасьць дасьледнікаў лічаць зарубінецкую культуру стараславянскай. Найбольш дасьледаваны археалягічны помнік каля вёскі Чаплін у Лоеўскім раёне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.