From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьвятая Шушанік (па-армянску: Շուշանիկ, па-грузінску: შუშანიკი), у сьвеце Вардэні Маміканян (к. 440, Армэнія — 475, Цуртаві(ka), Грузія) — раньнесярэднявечная хрысьціянская армянская мучаніца, замардаваная сваім мужам Варскенам. Прызнаная мучаніцай за веру, ейнае стаяньне ў веры апісанае ў агіяграфічнай працы ейнага спавядальніка Якуба «Мучаніцтва сьвятой каралевы Шушанік».
Сьвятая Шушанік | |
Շուշանիկ | |
Сьвятая Шушанік | |
Сьвятая | |
---|---|
Сьвецкае імя | Вардэні Маміканян |
Нарадзілася | 440 Армэнія |
Памерла | 475 Цуртаві, Грузія |
Шануецца | |
Услаўленая | Мучаніцкая каралева |
Дзень памяці | 17 кастрычніка (праваслаўе), 20-26 верасьня (Армянская апостальская царква і ўсходнія цэрквы) |
Шушанік была дачкой армянскага галоўнакамандуючага (спарапэта) Вардана Маміканяна, і выйшла замуж за заможнага міхранідзкага фэўдала (пітыяхша) Варскена, сына Аршуша II. Варскен супрацьстаяў картлійскаму каралю Вахтангу I і заняў пра-пэрсыдзкую пазыцыю, выракшыся хрысьціянства і навярнуўшыся ў зараастрызм. Пасьля адмовы жонкі вырачыся хрысьціянскай веры ён забіў Шушанік, а сам загінуў ад рукі караля Вахтанга ў 483 року.
Шушанік была кананізаваная Грузінскай праваслаўнай царквой і шанаваная ў Армянскай апостальскай царкве. У Грузіі ейны дзень памяці адзначаецца 17 кастрычніка, а ў Армэніі — у аўторак у пэрыяд між 20-26 верасьня.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.