Сына-тыбэцкія мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сы́на-тыбэ́цкія мовы — сям’я моваў, якая ўключае ў свой склад больш за 400 моваў, распаўсюджаных ва Ўсходняй Азіі і некаторых рэгіёнах Паўднёвай Азіі. Падзяляецца на кітайскую мову (часам лічыцца некалькімі асобнымі мовамі, якія ўтвараюць сыніцкую галіну ў складзе сына-тыбэцкіх моваў) і тыбэта-бірманскую галіну моваў, аднак далейшая ўнутраная клясыфікацыя зьяўляецца дыскусійнай.
Quick Facts Народнасьць, Арэал ...
сына-тыбэцкая сям'я | |
Народнасьць | кітайцы, тыбэтцы, бірманцы, шэраг іншых роднасных народаў Усходняй Азіі |
---|---|
Арэал | Усходняя Азія |
Лінгвістычная клясыфікацыя | Адна зь першасных моўных сем'яў сьвету |
Склад |
сыніцкая (кітайская мова),
тыбэта-бірманская галіны
|
Колькасьць носьбітаў | блізу 1,2 млрд чал. |
ISO 639-5: | sit |
|
Close
Зьяўляецца другой моўнай сям’ёй паводле колькасьці носьбітаў, саступаючы толькі індаэўрапейскай моўнай сям’і.