Сынан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сынан (па-турэцку: Mimar Sinan; каля 1489 — 17 ліпеня 1588[3][4] году) — галоўны архітэктар Асманскай імпэрыі (турэц. Mimar) і інжынэр-будаўнік султанаў Сулеймана Пышнага, Сэліма II й Мурада III. На ягоным ліку будаўніцтва больш за трыста будынкаў і іншых, больш сьціплых праектаў, як то ісламскіх пачатковых школаў.
Сынан | |
Верагодна, Мімар Сынан (зьлева) каля магілы султана Сулеймана I. 1566 | |
Дата нараджэньня | каля 1490[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | Агірна, Асманская імпэрыя |
Дата сьмерці | 17 ліпеня 1588(1588-07-17)[2] |
Месца сьмерці | Стамбул, Асманская імпэрыя |
Месца пахаваньня | |
Занятак | дойлідзтва |
Працы | Мячэт Сэліміе, Мячэт Сулеймана |
Подпіс | |
Сын муляра, ён атрымаў тэхнічную адукацыю й стаў вайсковым інжынэрам. Сынан хутка рос па кар’ернай лесьвіцы й стаў у хуткім часе афіцэрам і, нарэшце, камандзірам янычараў, з ганаровым тытулам Ага[5]. Ягоныя вытанчаныя архітэктурныя і інжынэрныя навыкі, якія выявіліся падчас адной зь янычарскіх кампаніяў, дазволілі яму стаць экспэртам у будаўніцтве ўмацаваньняў усіх відаў, а таксама вайскова інфраструктурных праектаў, як то дарогі, масты й аквэдукі[6]. Прыкладна ўва ўзросьце пяцідзесяці гадоў, ён быў прызначаны галоўным архітэктарам імпэрыі, ужываючы тэхнічныя навыкі, якія ён набылі ў арміі, Сынан стварыў тонкія рэлігійныя будынкі й шматлікія грамадзянская структуры ўсіх відаў[6]. Ён заставаўся на пасадзе галоўнага архітэктара на працягу амаль пяцідзесяці гадоў.
Ягоным галоўным шэдэўрам зьяўляецца Мячэт Сэліміе ў Эдырнэ, нягледзячы на тое, што ягоная самая вядомая праца ёсьць Мячэт Сулеймана ў Стамбуле. Сынан ачольваў пашыраны ўрадавы дэпартамэнт і выхаваў шмат памочнікаў, якія, у сваю чаргу, таксама вызначыліся выбітнымі працамі, як то Сэдэфкар Мэхмэд Ага й Мячэт Султана Ахмэда. Ён лічыцца найвялікшым архітэктарам клясычнага пэрыяду асманскай архітэктуры, і часьцяком параўноўваўся зь Мікелянджэлё, сваім сучаснікам на Захадзе[7][8]. Мікелянджэлё й ягоныя пляны на базыліку Сьвятога Пятра ў Рыме былі добра вядомыя ў Стамбуле, бо Леанарда да Вінчы й ён былі запрошаныя ў 1502 і 1505 гадох, адпаведна, у Атаманскую Порту дзеля прадстаўленьня плянаў для будаўніцтва моста праз Залаты Рог[9].