Базыліка Сьвятога Пятра
папская базыліка ў Ватыкане / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сабо́р Сьвято́га Пятра́ (па-італьянску: Basilica di San Pietro) — каталіцкі сабор, які зьяўляецца найбуйнешым збудаваньнем Ватыкана й да апошняя часу лічыўся адным з найбольшых хрысьціянскіх храмаў у сьвеце. Сабор, таксама, — адзін з чатырох патрыяршых базылікаў Рыма й цырыманіяльны цэнтар каталіцкай царквы. Агульная вышыня сабору складае 136 мэтраў. Паводле каталіцкай традыцыі, базыліка ёсьць месца пахаваньня сьвятога Пятра, галоўнага сярод апосталаў Ісуса, а таксама першага біскупа Рыма. Магіла Сьвятога Пятра, як лічыцца, знаходзіцца непасрэдна пад высокім алтаром базылікі. З гэтае прычыны многія папы былі пахаваныя ў гэтым месцы з раньняга хрысьціянскага пэрыяду. Царква стаяла на гэтым месцы яшчэ з часоў рымскага імпэратару Канстантына Вялікага, то бок старая базыліка датуецца IV стагодзьдзем. Будаўніцтва цяперашняй базылікі пачалося 18 красавіка 1506 году й было завершанае 18 лістапада 1626 году[2].
Каталіцкі сабор | |
Сабор Сьвятога Пятра Basilica di San Pietro | |
Краіна | Ватыкан |
Плошча Сьвятога Пятра | Ватыкан[1] |
Адрас | плошча сьвятога Пятра[d] |
Каардынаты | 41°54′8″ пн. ш. 12°27′12″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцтва |
Эпархія | Рымская дыяцэзія[d] |
Тып будынка | Катэдральны сабор |
Архітэктурны стыль | Барока |
Аўтар праекту | Данатэ Брамантэ, Антоніё Сангальлё Малодшы, Мікелянджэлё, Джакама да Ваньёля, Джакама дэльля Порта, Карлё Мадэрна, Джаваньні Лярэнца Бэрніні |
Заснавальнік | Юліюс II |
Дата заснаваньня | 18 красавіка 1506 |
Будаваньне | 18 красавіка 1506—18 лістапада 1626 |
Статус | частка аб’екту Сусьветнае спадчыны[d] |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Сабор Сьвятога Пятра | |
Сабор Сьвятога Пятра на Вікісховішчы |