Сымфонія №3 (Бэтговэн)
музычны твор Людвіга ван Бэтговэна / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сымфонія № 3 мі-бэмоль мажор, Op. 55 («Гераічная») — сымфонія Людвіга ван Бэтговэна. Першапачаткова была напісаная Бэтговэнам у гонар Напалеона, ягонага лёсу й гераічнай дзейнасьці, якая была кумірам многіх з таго пакаленьня. Але ў далейшым, з-за расчараваньня Бэтговэна ў палітыцы Напалеона, Бэтговэн выкрасьліў імя Напалеона з партытуры сымфоніі, не зьмяніўшы пры гэтым ніводнай ноты.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Сымфонія №3.
Сымфонія лічыцца сымбалем сталасьці музыкі клясыцызму канца XVIII стагодзьдзя. Яна таксама прадставіла ідэі рамантызму ў музыцы, якія шырока распаўсюдзіліся ў XIX стагодзьдзі. Трэцяя Сымфонія была распачатая Бэтговэнам адразу пасьля напісаньня Сымфоніі №2, у 1803 годзе, і скончаная ў жніўні 1804-га. Першае выкананьне адбылося ў Вене 7 красавіка 1805 году.[1]