![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7a/Various_sushi%252C_beautiful_October_night_at_midnight.jpg/640px-Various_sushi%252C_beautiful_October_night_at_midnight.jpg&w=640&q=50)
Сусі
рысавая страва з рыбай / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сусі́[1] (сушы́) — японская страва з рысу, сырой рыбы, воцату, васабі (хрэн), водарасьцяў (парфіра) і падлівы з соі або імбіру[2]. Атрымала распаўсюджаньне па-за Японіяй з 1980-х гадоў. Стылі і віды сусі моцна адрозьніваюцца, але адзіным ключавым інгрэдыентам ёсьць адмысловы рыс, які мае назву сары альбо сумэсі[3].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Сусі (неадназначнасьць).
Сусі | |
![]() | |
Нацыянальная страва | японская кухня[d] |
---|---|
Паходжаньне | |
Асноўны складнік | |
Распаўсюджаныя складнікі | сырая рыба[d] і рыс |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9c/2007feb-sushi-odaiba-manytypes.jpg/640px-2007feb-sushi-odaiba-manytypes.jpg)
Мяркуецца, што вынаходнікам сучасных сусі ёсьць Ганая Ёгэй, які вынайшаў нігіры-сусі, тып сусі, найбольш вядомы на сёньня, у якім морапрадукты зьмяшчаюцца на уласнаруч зьлеплены кавалак рысу, аздоблены воцатам, каля 1824 году ў пэрыяд Эда. У тую эпоху такая страва лічылася фаст-фудам клясы цёнін[4][5]. Сусі традыцыйна гатуюцца зь сярэднязерневага белага рысу, але страву можна прыгатаваць з карычневага рысу або каротказерневага рысу. Вельмі часта сусі аздабляецца морапрадуктамі, як то кальмарам, вугарам, стронгай, тунцом і мясам крабу. Часам гатуюцца без морапрадуктаў і пазыцыянуюцца як вэгетарыянская страва. Сусі часам блытаюць з сасімі, падобнай стравай у японскай кухні, якая складаецца з тонка нарэзанай сырой рыбы альбо часам мяса[6].