Сусьветная спадчына ЮНЭСКО
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО (па-ангельску: World Heritage, па-француску: Patrimoine Mondial, па-гішпанску: Patrimonio Mundial) — выбітныя культурныя і прыродныя каштоўнасьці, якія складаюць здабытак усяго чалавецтва.
У 1972 годзе ЮНЭСКО прыняла Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны (уступіла ў моц у 1975 годзе). Ратыфікавалі канвэнцыю ў пачатку 1992 году 123 краіны-ўдзельніцы.
Статус аб’екта Сусьветнай спадчыны дае наступныя перавагі:
- Дадатковыя гарантыі захаванасьці і цэласнасьці ўнікальных прыродных комплексаў.
- Павышае прэстыж тэрыторыяў і ўстановаў, якія імі кіруюць.
- Спрыяе папулярызацыі ўключаных у Сьпіс аб’ектаў і разьвіцьцю альтэрнатыўных відаў прыродакарыстаньня (у першую чаргу экалягічнага турызму).
- Забясьпечвае прыярытэтнасьць у прыцягненьні фінансавых сродкаў для падтрымкі аб’ектаў сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны, у першую чаргу з Фонду сусьветнай спадчыны.
- Спрыяе арганізацыі маніторынгу і кантролю за станам захаванасьці прыродных аб’ектаў.
Па стане на 2018 год у сьпісе Сусьветнай спадчыны 1092 аб’екты ў 167 краінах (845 — культурныя помнікі, 209 — прыродныя і 38 — аб’екты зьмяшанага тыпу).
Дзяржавы, на тэрыторыі якіх разьмешчаныя аб’екты Сусьветнай спадчыны, бяруць на сябе абавязкі па іх захаваньні.