Сумежны ўзброены канфлікт паміж Аўганістанам і Іранам (2023)
сумежны ўзброены канфлікт паміж Аўганістанам і Іранам / From Wikipedia, the free encyclopedia
Суме́жны ўзбро́ены канфлі́кт памі́ж Аўганіста́нам і Іра́нам пачаўся ў канцы траўня 2023 году[4]. Як заяўляюць СМІ, Талібан, які кіруе Аўганістанам, абвясьціў вайну Ірану[5].
Сумежны ўзброены канфлікт паміж Талібанам і Іранам па стане на 27 траўня 2023 году | |||||||||||
| |||||||||||
Супернікі | |||||||||||
Аўганістан | Іран | ||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||
Хайбатула Ахундзада | Алі Хамэнэі | ||||||||||
Колькасьць | |||||||||||
УС Аўганістану Баявікі Талібану | Пагранічныя войскі Ірану | ||||||||||
Страты | |||||||||||
забіты 1 чалавек (па неафіцыйным зьвесткам — 14) невядомая колькасьць раненых | забіты 1 чалавек 2 грамадзянскія асобы атрымалі раненьні | ||||||||||
Агульныя страты | |||||||||||
забіты 2 чалавекі[1] грамадзянскія асобы атрымалі раненьні як сьцьвярджае Талібан агулам было зьнішчана 18 памежных абʼектаў | |||||||||||
Па паведамленьнях СМІ, баявікі кіруючага ў Аўганістане Ісламскага руху Талібан прынялі ўдзел у памежным канфлікце зь перастрэлкай у ваколіцах іранскага места Заболь, па выніках якога захапілі Іранскі пагранпост[5]. У адказ на гэта армія Ірану нанесла артылерыйскі ўдар па пазыцыях талібаў, што, па супярэчлівых паведамленьнях з абодвух бакоў, прывяло да гібелі паводле афіцыйных зьвестак трох чалавек[6], па неафіцыйных, ня менш 14 толькі з аўганскага боку й верагодна двум з іранскай, ня ўлічвая раненых[7].
Раніцай 29 траўня было заяўлена, што на гэты момант праблем няма, пагранічны пункт адкрыты для руху транспарту[1].