сэрбскі сьвяты From Wikipedia, the free encyclopedia
сьв. Стэфан Штыльянавіч (па-сэрбску: Стефан Штиљановић 1498—1543), (падпісваў свае лісты як Шкільянавіч[1], Сімён Пішчэвіч згадвае яго як Шкрыльянавіча у сваёй «Гісторыі сэрбскага народу») — апошні князь Паштроўскі, кашталян Врховацкі каля Пожагі [2], дабрадзей і сэрбскі сьвяты.
Стэфан Штыльянавіч | |
Дата нараджэньня | II тысячагодзьдзе |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1543 |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Паходзіў з Паштровічаў. Яго жонкай была Алена Багдановіч[3]. Ён пакінуў усю сваю маёмасьць свайму народу і накіраваўся ў Срэм у 1498 годзе з-за канфлікту з вэнэцыянцамі. У Срэме ён жыў у мястэчку Моравіч. Народная традыцыя паказвае дэспата Стэфана Штыльянавіча як найбольш узорнага хрысьціянскага кіраўніка і прыпісвае яму шмат высакародных учынкаў, а таксама гераічную барацьбу з туркамі. Падчас барацьбы за вугорскі трон паміж каралём Фэрдынандам і герцагам Янам Запальяі падтрымаў Фэрдынанда. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне ад бітвы пры Мохачы ў 1526 годзе[4]. Ад Фэрдынанда ён атрымаў маёнткі ў Віравіціцкай жупаніі (1527), а таксама горад Валпава, дзе княжыў.
Апошнія зьвесткі пра Стэфана Штыльянавіча паходзяць з 1540 году, калі ён быў прэфэктам умацаванага гораду Валпава, пасьля чаго яго сьляды згубіліся. Мяркуецца, што пасьля таго, як горад захапіў туркі, ён адступіў у Шыклаш, дзе і скончыў сваё жыцьцё[4].
Лічыцца, што ён памёр, хутчэй за ўсё, каля 1543 году. Паводле паданьня і запісу ў «Повесном слову», спачатку ён быў пахаваны на суседнім узгорку Джунтыр[4]. Ужо ў 1545 годзе яго мошчы знаходзіліся ў манастыры Шышатавац у Срэме. У эпоху турэцкага валадарства яго мошчы ў Срэме, несумненна, мелі вялікую значнасьць, лічылася, што яны маюць асаблівай гаючую моц[4]. Ён быў прылічаны СПЦ да ліку сьвятых. Восеньню, 17 кастрычніка, штогод згадваецца і адзначаецца яго імя.
У 1942 годзе яго мошчы былі перанесеныя з манастыра ў Сабор Сьвятога Міхаіла ў Бялградзе[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.