From Wikipedia, the free encyclopedia
Стэфан Грабоўскі (24 чэрвеня 1767, вёска Асташын Наваградзкага павету — 4 чэрвеня 1847) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч, генэрал. Адзін з кіраўнікоў паўстаньня Т. Касьцюшкі.
Стэфан Грабоўскі. Невядомы мастак, XIX ст. | |
Герб «Окша» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 24 чэрвеня 1767 |
Памёр | 4 чэрвеня 1847 |
Род | Грабоўскія |
Бацькі | Тамаш Марыян Грабоўскі Дарота з Отэнгаўзэнаў |
Дзейнасьць | палітык |
Прадстаўнік шляхецкага роду Грабоўскіх гербу «Окша», сын Тамаша Марыяна, генэрал-маёра літоўскага войска, і Дароты з Отэнгаўзэнаў. Стрыечны брат Паўла Яна Грабоўскага.
Па сканчэньні Рыцарскай школы ў Варшаве харужы ў войску Вялікага Княства Літоўскага. У вайну Расеі з Рэччу Паспалітай (1792) падпалкоўнік, вызначыўся ў баях пад Мірам і Берасьцем.
Па перамозе Таргавіцкай канфэдэрацыі далучыўся да падрыхтоўкі паўстаньня ў Вільні, у часе вызваленьня якой ад расейскай залогі (красавік 1794) падыход ягонага аддзелу змусіў расейскія войскі пакінуць ваколіцы места. Браў удзел у баях пад вёскамі Солы і Паляны ў складзе паўстанцкага войска пад камандай Я. Ясінскага. Удзельнічаў у абароне Вільні ў ліпені 1794. У канцы жніўня 1794 уэначаліў рэйд 2-тысячнага аддзелу паўстанцаў на Меншчыну і Магілёўшчыну (Араны — Койданаў — Пухавічы — Бабруйск — Любань). У дарозе да яго далучалася дробная шляхта і сяляне[2]. Аднак па Любанскім боі (4 верасьня 1794) мусіў капітуляваць.
Улады Расейскай імпэрыі выслалі С. Грабоўскага ў Кастрамскую губэрню. Волю атрымаў дзякуючы амністыі паўстанцам ад Паўла I.
У расейскую-францускую вайну (1812) перайшоў на бок Напалеона. Абіраўся берасьцейскім маршалкам, дзе сабраў войска. У званьні генэрал-маёра з канца жніўня 1812 узначальваў Вайсковы камітэт Камісіі часовага ўраду Вялікага Княства Літоўскага. Па адступленьні войскаў Напалеона змагаўся супраць антыфранцускай кааліцыі разам зь Ю. Панятоўскім. Пад Ляйпцыгам трапіў у палон.
Дзякуючы падтрымцы А. Чартарыйскага з захаваньнем вайсковага званьня ўвайшоў у склад найвышэйшай адміністрацыі Царства Варшаўскага. З 1825 міністар-сакратар Царства Польскага. Бараніў інтарэсы свайго краю. 3 1826 генэрал дывізіі. Браў удзел у расейска-турэцкай вайне (1826—1829). 3 1839 у адстаўцы[3].
У шлюбе з Н. Гладкоўскай нашчадкаў не пакінуў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.