![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7c/Beginning_Odyssey.svg/langbe-tarask-640px-Beginning_Odyssey.svg.png&w=640&q=50)
Старажытнагрэцкая мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Старажытнагрэ́цкая мо́ва — назва грэцкай мовы ў тым выглядзе, у якім яна існавала ў архаічным (каля IX—VI стагодзьдзе да н. э.), клясычным (каля V—IV стагодзьдзе да н. э.) і эліністычным (каля III стагодзьдзя да н. э. — VI стагодзьдзе н. э.) пэрыядах антычнай Грэцыі і антычнасьці ў цэлым. Папярэднічала ёй у 2 тысячагодзьдзі да н. э. мікенская мова. Яе эліністычная фаза, вядомая як кайнэ ці біблійная грэцкая мова, на апошнім этапе плаўна перацякае ў сярэднявечную грэцкую мову.
Хуткія факты Рэгіён, Клясыфікацыя ...
Старажытнагрэцкая мова | |
Ἑλληνική | |
![]() | |
![]() | |
Рэгіён | усход Міжземнага мора |
---|---|
Клясыфікацыя | індаэўрапейская, элінская |
Афіцыйны статус | |
Статус: | 9 выключна другая мова[d][1] |
Пісьмо | грэцкі альфабэт[2] і Лінейнае пісьмо Б[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-2(Б) | grc |
ISO 639-2(Т) | grc |
ISO 639-3 | grc |
Закрыць
Старажытнагрэцкай мовай пісаў Гамэр і клясычныя атэнскія гісторыкі, драматургі ды філёзафы. Лацінізаваныя формы старажытнагрэцкіх словаў шырока ўжываюцца ў навуковых назвах відаў і ў навуковай тэрміналёгіі.