Старажоўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Старажоўка, Старажоўскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўночнай частцы места, за Траецкай гарой. На захад ад прадмесьця знаходзіліся Старажоўскія могілкі. Часам Старажоўку звалі Пярэспай.
На захад ад Старажоўкі пачынаецца Старосьцінская Слабада, на поўнач — Пярэспа, на паўночны ўсход — Камароўка, на поўдзень — Траецкае прадмесьце[1][2].