![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/89/Biblia_Ruska.jpg/219px-Biblia_Ruska.jpg&w=640&q=50)
Старабеларуская літаратура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Старажытнабелару́ская літарату́ра створаная на старабеларускай мове й іншых мовах пераважна на землях Беларусі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/89/Biblia_Ruska.jpg/640px-Biblia_Ruska.jpg)
Характар і зьмест старажытнабеларускай літаратуры — сьведчаньне рэлігійнай трываласьці, выяўленьне права пісьменьніка на творчую і сьветаглядную эвалюцыю, пошук і экспэрымэнт. Адкрытасьць да культур суседзяў, блізкіх і далёкіх, спрычыніліся да зьяўленьня моўнага полілінгвізму. Ступень і маштабы выкарыстаньня ў літаратурна-пісьмовай практыцы царкоўнаславянскай, лаціны і польскай моваў дазваляюць лічыць іх, побач з галоўнай старабеларускай, асноўнымі літаратурнымі мовамі прыгожага пісьменства тых часоў.
Відавая і родава-жанравая сыстэма арыгінальнай старабеларускай літаратуры дастаткова разгалінаваная, а корпус твораў прыгожага пісьменства — колькасна і аб’ёмна надзвычай разнастайны. У старажытнай літаратуры Беларусі існуюць усе асноўныя роды і віды. Яна прадстаўлена эпічнымі жанрамі — апавядальнымі і апісальна-бэлетрызаванымі формамі (у тым ліку, дзяржаўнымі летапісамі і хронікамі), паэзіяй і публіцыстыкай.