From Wikipedia, the free encyclopedia
Станіслаў Даўгайла (? — па 1437) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, харужы земскі літоўскі (1413) і віленскі (1431—1437).
Дагала (Dagalo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[2], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[3]. Такім парадкам, імя Даўгайла азначае «здольны да жвавасьці»[4].
Адпаведнасьць імя Даўгайла (Даўгіла) германскаму імю Dagilo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dawgali vexilliferi Wyłnensis (1 верасьня 1431 году)[6]; Dovgal (15 кастрычніка 1432 году)[7]; Dawgal vexilliseri Wylnensis [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[8]; Stanislaus alias Dowgalo (9 красавіка 1437 году)[9]; Dowgal Gyrdowicz (24 чэрвеня 1437 году)[10][11][12].
Зь літоўскага баярскага роду, сын Герда (Гірда). Відаць, быў у сваяцтве з Валімонтавічамі[13].
У 1413 годзе ўваходзіў у склад дэлегацыі, якую вялікі князь Вітаўт даслаў на перамовы пры разглядзе справы Бэнэдыкта Макры, выступаў як харунжы земскі літоўскі. У 1431—1437 гадох быў харунжым віленскім.
У шлюбе з Алушкай (нявысьветленага паходжаньня) меў сына Юрыя.
У 1437 годзе зрабіў наданьне Віленскай катэдры і віленскім францішканам[13].
У грамаце Віленскай катэдры надаў сваю зямлю Навіны (Nowiny) на дзесяць «бочак» (ad decem tunnas alias beczki)[14]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[15].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.