Сож
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сож — рака ў Беларусі і Расеі, левы прыток ракі Дняпра, у вярхоўях утварае дзяржаўную граніцу з Расеяй, у апошніх 20 км плыні — з Украінай. Даўжыня 648 км (у межах Беларусі 493 км). Плошча вадазбору 42,1 тыс. км² (у межах Беларусі 21,5 тыс. км²). Выдатак вады ў вусьці 219 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,17 ‰.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Сож (неадназначнасьць).
Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Сож лац. Sož | |
Краявід ракі Сож у гомельскім мескім парку | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Смаленская вобласьць |
Вусьце | Дняпро |
Краіны басэйну | Беларусь, Украіна, Расея |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць і Гомельская вобласьць |
Даўжыня | 648 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 219 м³/с |
Плошча басэйну | 42,1 тыс. км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,17 ‰ |
Месцазнаходжаньне | |
Закрыць
4 лютага 2015 году абвясьцілі заказьнік «Поплаў ракі Сож» плошчай звыш 85 кв.км на паўночным усходзе Гомельскай вобласьці Беларусі.