Соевы алей
From Wikipedia, the free encyclopedia
Соевы алей — сьветла-жоўты паўвысыхальны, тлусты алей зь зярнятаў соі.
Атрымліваюць прасаваньнем і экстрагаваньнем арганічным рашчынальнікам. Мае шчыльнасьць 924—934 кг/кубамэтар пры +15 °C. Тэмпэратура застываньня ад -8 да -18 °C. Выкарыстоўваюць у харчаваньні і вытворчасьці маргарыну і мыла, а таксама пакосту і алькіднай смалы, алейнага лаку і мыйных сродкаў[1]. Пабочным вырабам вытворчасьці соевага алею ёсьць соевы шрот (жмых), які зьмяшчае багата бялку і служыць кормам для жывёлы, птушкі і рыбы. У шроце таксама застаецца шмат абалоніны і вапня, калю і бэта-каратыну, магну і фосфару[2].