From Wikipedia, the free encyclopedia
Слава́цкая ку́хня — нацыянальныя кулінарныя традыцыі Славаччыны. Славацкая кухня адрозьніваецца ў залежнасьці ад рэгіёну, у некаторых значна, пад уплывам традыцыяў краінаў-суседзяў, у прыватнасьці чэскай і вугорскай кухняў, у меншай ступені — аўстрыйскай і нямецкай.
Славацкая кухня заснаваная на розных супах, кашах, варанай і тушанай гародніне, смажаным і вэнджаным мясе і малочных прадуктах. Найбольш характэрнымі стравамі славацкай кухні зьяўляюцца, у прыватнасьці, брынзавыя галушкі, сыры кшталту параніцы, ошцьепаку ды брынзы, каўбасы і мучныя стравы. Сярод алькагольных напояў папулярныя жынчыца, піва, баравічка, сьлівавіца, а таксама віно. Шырока ўжываюцца мінэральныя воды.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.