![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a7/Ura_manji.png/640px-Ura_manji.png&w=640&q=50)
Свастыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сва́стыка, крывакры́ж (санскрыт: svástika, स्वस्तिक) — роўнабаковы крыж, у якога канцы загнутыя ў прамы кут. Бывае звычайнай (卐) і адваротнай (卍). Часамі таксама рысуецца з паўторна перагнутымі на прамы кут канцамі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a7/Ura_manji.png/320px-Ura_manji.png)
Найстаражытнейшыя архэалягічныя знаходкі са свастычнымі малюнкамі адносяць да часоў нэаліту. Гэты старавечны знак найчасьцей сустракаецца ў індаэўрапейскіх культах і культурах, альбо як рэлігійны сымбаль, альбо як звычайны геамэтрычны знак для маляваньня на матэрыяльных прадметах побыту. Гэты сымбаль мае старадаўнюю традыцыю выкарыстаньня ў шмат якіх сусьветных рэлігіях, напрыклад, у індуізме, каталіцтве, будызме і джайнізме.
Свастычны знак выкарыстоўваўся нацыстамі і прыдбаў ад 1930-х гадоў асацыятыўнасьць з Трэцім Райхам. Гэта негатыўна паўплывала на ўспрыманьне некаторымі людзьмі свастыкі ў Эўропе, Паўночнай Амэрыцы і ў краінах былога СССР. Усё ж у іншых частках сьвету такія асацыяцыі не прыхапіліся ў грамадзтве, а ў некаторых культурах свастыка нават застаецца адным з сакральных сымбаляў.