Свантэ Пааба
швэдзкі генэтык / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сва́нтэ Па́аба (па-швэдзку: Svante Pääbo; нар. 20 красавіка 1955 году) — швэдзкі генэтык, які спэцыялізуецца ў галіне эвалюцыйнай генэтыкі. Як адзін з заснавальнікаў палеогенэтыкі, ён працаваў над нэандэртальскім геномам[6][7]. Навуковец быў прызначаны дырэктарам катэдры генэтыкі ў Інстытуце эвалюцыйнай антрапалёгіі імя Макса Плянка ў Ляйпцыгу ў 1997 годзе[8]. Таксама ёсьць прафэсарам Інстытута навукі і тэхналёгіі Акінавы ў Японіі[9]. У 2022 годзе ён быў узнагароджаны Нобэлеўскай прэміяй у галіне фізыялёгіі і мэдыцыне за свае адкрыцьці, якія тычацца геномаў вымерлых гамінінаў і чалавечай эвалюцыі[10][11][12].
Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Закрыць