![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9a/Rus_Stamp_Sayat_Nova.jpg/640px-Rus_Stamp_Sayat_Nova.jpg&w=640&q=50)
Саят-Нава
армянскі музыка, паэт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сая́т-Нава́ (па-армянску: Սայաթ-Նովա; па-пэрсыдзку: سایاتنووا; па-грузінску: საიათ-ნოვა), псэўданім Аруцюна Саядзяна (па-армянску: Հարություն Սայադյան; 1712—1795) — армянскі паэт, музыка, ашуг, майстар любоўнай лірыкі.
Саят-Нава | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 14 чэрвеня 1712(1712-06-14)[1][2][3] |
Памёр | 22 лістапада 1795(1795-11-22)[1][2] (83 гады) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, кампазытар, сьпявак, ашуг |
Мова | армянская мова, азэрбайджанская мова і грузінская мова |
http://www.sayat-nova.am/ |
Жыцьцё і творчасьць вядомага паэта зьяўляецца прадметам дыскусіяў у асяродзьдзі літаратараў, мовазнаўцаў, гісторыкаў і філёзафаў. Тым ня менш, мноства важных акалічнасьцяў і падрабязнасьцяў яго жыцьця дагэтуль не да канца высьветленыя і ня вывучаныя. Шмат у чым, гэта віна самога паэта — вялікага майстра літаратурных містыфікацыяў, аўтара сваёй непаўторнай закадаванай мовы. Пэўных зьвестак засталося трохі — гэта выпадковыя факты зь песень паэта, старонкі рукапісных збонікаў, складзеных ім і яго сынам Аганам, рукапісы, перапісаныя Саят-Навой, пісьмовыя грузінскія крыніцы, успаміны сучасьнікаў, якія зналі яго асабіста, і паданьні. Паэт пісаў вершы на некалькіх мовах — армянскай, грузінскай, цюрскай і пэрсыдзкай.