![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ec/Solomiya_Krushelnytska_06.jpg/640px-Solomiya_Krushelnytska_06.jpg&w=640&q=50)
Саламія Крушальніцкая
украінская опэрная сьпявачка / From Wikipedia, the free encyclopedia
Саламія Амвросьеўна Крушальніцкая[6] гербу Сас (па-ўкраінску: Соломія Амвросіївна Крушельницька, 23 верасьня 1873, с. Бялявінцы — 16 лістапада 1952) — украінская сьпявачка (лірыка-драматычнае сапрана), пэдагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны (1951).
Саламія Крушальніцкая | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 23 верасьня 1872(1872-09-23)[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 16 лістапада 1952(1952-11-16)[3] (80 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | опэрная сьпявачка, музычны пэдагог |
Навуковая сфэра | опэра[5] і сьпеў[5] |
Месца працы | |
Жанры | опэра |
Бацька | Amvrosiy Krushelnytskyi[d] |
Узнагароды | |
Сайт | salomeamuseum.lviv.ua |
Скончыла Львоўскую кансэрваторыю ў 1893 годзе, выкладала ў ёй (з 1946 году — прафэсар). Сьпявала ў буйнейшых опэрных тэатрах Эўропы, Амэрыкі. Валодала моцным голасам прыгожага тэмбру і вялікага дыяпазону. Выконвала драматычныя і лірычныя партыі: Тацьцяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» Пятра Чайкоўскага), Галька, Ганна («Галька», «Страшны двор» Станіслава Манюшкі), Чыа-Чыа-сан (аднайменная опэра Дж. Пучыні), Аіда, Дэздэмона («Аіда», «Атэла» Дж. Вердзі), Эльза, Лізавета («Лаэнгрын», «Тангейзер» Р.Вагнэра), Саламея, Электра (аднайменныя опэры Р.Штраўса) і іншыя. З 1923 году выступала толькі ў канцэртах.
Яе імя носіць Львоўскі нацыянальны тэатар опэры і балета.