![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4e/VOA-Crimea-Simferopol-airport.jpg/640px-VOA-Crimea-Simferopol-airport.jpg&w=640&q=50)
Савецкая акупацыя Ўкраіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Савецкая акупацыя Ўкраіны (па-ўкраінску: Радянська окупація України) — гэта працэс ваеннай, палітычнай і культурнай акупацыі ўкраінскіх земляў Савецкім Зьвязам/РСФСР на працягу 1917—1991 гадоў пасьля зьвяржэньня манархіі ў Расейскай імпэрыі, які скончыўся далучэньнем заходнеўкраінскіх земляў да СССР паводле пакта Молатава—Рыбэнтра. Для яго характэрна стварэньне на яе тэрыторыях бальшавіцка—савецкіх марыянетачных дзяржаваў — РУНР, ЎССР, ГСРР. Працэс суправаджаўся чырвоным тэрорам, голадам, рэпрэсыямі, дэпартацыяй, расстрэлам, поўнай расеізацыяй і гэтак далей. 22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Нямеччына ўварвалася ў Савецкі Зьвяз і акупавала Ўкраіну. 17 ліпеня 1941 г. Нямецкі райх стварыў на тэрыторыі Ўкраіны Райхскамісарыят Украіны, якім кіраваў Эрых Кох. У выніку ўступленьня Чырвонай Арміі ва Ўкраіну ў 1943—1944 гадах Савецкі Зьвяз адваяваў усе ўкраінскія тэрыторыі й вярнуў іх у склад. Савецкая «анэксыйная акупацыя» Украіны працягвалася да жніўня 1991 г., калі Ўкраіна вярнула сваю незалежнасьць, прыняўшы «Акт абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны».
У цяперашні час ва Ўкраіне ў акадэмічных і грамадзкіх дыскурсах для азначэньня савецкага пэрыяду выкарыстоўваюцца два тэрміны — радянський і совіцький. Другая выкарыстоўваецца для падкрэсьліваньня адчужэньня савецкай палітыкі й культуры й прыніжэньня ўдзелу ўкраінскага грамадзтва ў праекце «Савецкая Ўкраіна».[1] Украіна застаецца правапераемніцай Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, а не Ўкраінскай Народнай Рэспублікі, у адрозьненьне ад Эстоніі, Латвіі й Летувы, якія не зьяўляюцца правапераемнікамі Эстонскай ССР, Латвійскай ССР і Летувіскай ССР.[2][3][4]