Рэспубліка Босьнія і Герцагавіна
колішняя дзяржава на Балканах (1992—1995) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспубліка Босьнія і Герцаґавіна — дзяржава-папярэднік сучаснае Босьніі й Герцаґавіны, якая існавала з моманту дэклярацыі незалежнасьці ад СФРЮ ў 1992 годзе да поўнага ўступаньня ў сілу Дэйтанскага пагадненьня ў 1997 годзе. Большая частка гісторыі дзяржавы прыпадае на Басьнійскую вайну, незадоўга да пачатку якое харвацкаю й сэрбскаю меншасьцямі на тэрыторыі Рэспублікі былі ўтвораныя непрызнаныя дзяржавы Рэспубліка Герцаґ-Босна і Рэспубліка Сэрбская. Фактычна, першыя 2 гады свайго існаваньня кіраўніцтва Рэспублікі Босьнія й Герцаґавіна прадстаўляла інтарэсы толькі аднаго народу — басьнійцаў, і кантралявала толькі малую частку тэрыторыі Рэспублікі. Сытуацыя зьмянілася ў 1994 годзе, калі ў выніку падпісаньня Вашынгтонскага пагадненьня, была ўтворана басьнійска-харвацкая Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны. Пасьля заключэньня Дэйтанскага пагадненьня ў канцы 1995 року да альянсу далучылася й Рэспубліка Сэрбская. У 1997 годзе Рэспубліка была ператвораная ў сёньняшнюю Босьнію й Герцаґавіну.
- Ня варта блытаць з Босьніяй і Герцаґавінаю й Фэдэрацыяю Босьніі й Герцаґавіны
Рэспубліка Босьнія і Герцаґавіна Republika Bosna i Hercegovina Република Босна и Херцеговина | |||||
| |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Jedna si jedina» | |||||
Афіцыйная мова | басьнійская, сэрбахарвацкая | ||||
Сталіца | Сараева | ||||
Найбуйнейшы горад | Сараева, Баня-Лука, Зэніца, Тузла, Мостар | ||||
Форма кіраваньня Прэзыдэнт Старшыня Прэзыдыюму |
Парлямэнцкая рэспубліка Алія Ізэтбегавіч Юрай Пэліван Харыс Сілайджыч Хасан Муратавіч | ||||
Плошча • агульная |
125 месца ў сьвеце 51 129 км² | ||||
Валюта | басьнійскі дынар |
Гісторыя Босьніі і Герцаґавіны | |
| |
Даславянскі пэрыяд | |
---|---|
Ілірык • Далмацыя | |
Сярэднявечча | |
Басьнійскі банат • Каралеўства Босьнія | |
Асманская імпэрыя | |
Пашалык Босьнія, Басьнійскі вілает | |
Аўстра-Вугоршчына | |
Кандамініюм Босьнія і Герцаґавіна | |
Югаславія | |
Врбаская банавіна • Дрынская банавіна • Зэцкая банавіна • Харвацкая банавіна | |
Незалежная Дзяржава Харватыя | |
СР Босьнія і Герцаґавіна | |
Пэрыяд незалежнасьці | |
Рэспубліка Босьнія і Герцаґавіна, Харвацкая рэспубліка Герцаґ-Босна, Рэспубліка Сэрбская, Рэспубліка Заходняя Босьнія | |
Босьнія і Герцаґавіна |