Асноўнай рэлігіяй у Славаччыне зьяўляецца хрысьціянства.
Большасьць грамадзянаў Славаччыны (68,9%) вызнаюць каталіцтва[2]. Краіна падзелена на 8 дыяцэзіяў, у тым ліку 3 архідыяцэзіі. Другая па велічыні група — пратэстанты (10,8%)[3], таксама ёсьць грэка-каталікі (4,1%)[2] і праваслаўныя (0,9%), якое распаўсюджана сярод русінаў і іх нашчадкаў на паўночным усходзе краіны[4].
Да астатніх канфэсіяў адносяцца каля 1,1% насельніцтва краіны. Каля 2300 габрэяў засталося ад даваеннага габрэйскага насельніцтва Славаччыны, якое складала прыкладна 120 000[5].
13,7% назвалі сябе атэістамі[2][3].
Веравызнаньне | Колькасьць | |
---|---|---|
Каталікі | 3 708 120 | |
Лютэране (Evanjelická cirkev augsburského vyznania na Slovensku) | 372 858 | |
Славацкая грэка-каталіцкая царква | 219 831 | |
Рэфарматы | 109 735 | |
Праваслаўная царква Чэскіх зямель і Славаччыны | 50 363 | |
Сьведкі Яговы | 20 630 | |
Мэтадысты | 7347 |
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.