Рэспубліка Альбанія — сьвецкая дзяржава, якая ня мае афіцыйнай рэлігіі. Канстытуцыя краіны гарантуе свабоду веравызнаньня, роўнасьць рэлігійных суполак і абвяшчае нэўтралітэт дзяржавы «ў пытаньнях веры і сумленьня». Адносіны паміж дзяржавай і рэлігійнымі суполкамі рэгулюе Дзяржаўны камітэт па культах пры Міністэрстве культуры, турызму, моладзі і спорту.
У 2002 годзе ўрад Альбаніі заключыў з Рымска-каталіцкай царквой двухбаковыя пагадненьні, якія рэгулююць адносіны паміж дзяржавай і дадзенай царквой. У 2008 годзе падобныя пагадненьні былі заключаныя з праваслаўнай царквой, суполкамі мусульман і бэкташаў. У 2010 годзе пагадненьні былі падпісаны з эвангэліцкім брацтвам Альбаніі — парасонавай арганізацыяй альбанскіх пратэстантаў.
Альбанія, нароўні з часткова прызнанай Рэспублікай Косава, зьяўляецца адзінай краінай Эўропы зь пераважным мусульманскім насельніцтвам. прыкладна 63[1]—32%[2]; яшчэ 5[1]—6%[2] не рэлігійныя. Згодна дадзеных усеагульнага перапісу насельніцтва, веравызнаньні альбанцаў падзяліся гэдак: мусульмане — 58%; хрысьціяне — 17%[3]. Аднак дадзеныя перапісу не да канца адлюстроўваюць рэчаіснасьць, так як амаль 20% рэспандэнтаў не хацелі адказаць на пытаньне аб рэлігійнай прыналежнасьці, а некаторыя рэлігійныя лідэры заклікалі байкатаваць перапіс або аспрэчылі го вынікі[4].
Гістарычны агляд
Першая хрысьціянская абшчына на тэрыторыі сучаснай Альбаніі зьявілася ў 58 годзе н. э. у Дурэсе[1]. Пасьля расколу хрысьціянскай царквы ў 1054 годзе паўднёвая Альбанія захавала сувязі з Канстантынопалем, паўночная частка краіны вярнулася пад юрысдыкцыю Рыму.
У сярэдзіне XV стагодзьдзя Альбанія была заваяваная Асманскай імпэрыяй; альбанцы сталі першым эўрапейскім народам, які прыняў іслам. Чыньнікаў таму было некалькі — турэцкі празелітызм, рэакцыя на анты-альбанскую дзейнасьць праваслаўных у суседніх краінах і эканамічныя прэфэрэнцыі для тых, хто прыняў іслам. У XVIII стагодзьдзі ў Альбаніі распаўсюджваецца суфійскі рух бэкташы.
З другой паловы XIX стагодзьдзя ў Альбаніі дзейнічае пратэстанцкая Эвангелічная царква Альбаніі. Напрыканцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя сярод альбанскіх праваслаўных пачаўся рух за стварэньне памеснай нацыянальнай царквы, які выліўся ў заснаваньне Альбанскай праваслаўнай царквы. У 1900 годзе сьвятар Георг Германос, які перайшоў з праваслаўя ў каталіцызм сфармаваў грэка-каталіцкую суполку, якая ў далейшым аформілася ў альбанская грэка-каталіцкую царкву
Пасьля другой сусьветнай вайны і з усталяваньнем камуністычнага ўраду ў Альбаніі пачаўся перасьлед рэлігіі. У 1967 году Энвэр Ходжа забараніў любое адпраўленьне рэлігійнага культу і абвясьціў Альбанію першай у сьвеце атэістычнай дзяржавай. У краіне былі зачыненыя сотні храмаў; некаторыя рэлігійныя герархі былі расстраляныя, сотні сьвятароў розных канфэсій былі адпраўленыя ў турмы.
З пачаткам дэмакратызацыі краіны (канец 1980-х) у Альбаніі пачалося аднаўленьне храмаў і адраджэньне рэлігійнага жыцьця. У пачатку 1990-х гадоў у краіну прыбылі розныя пратэстанцкія місіянэры, прапаведнікі бахаі, Сьведкі Іегова і мармоны.
Іслам
У 2010 годзе мусульмане ў Альбаніі складалі 63—64% насельніцтва. Зьвесткі справаздачы дасьледчага цэнтру Pew Research Center ўтрымліваюць лічбу ў 82,1% насельніцтва[5]. Іслам вызнаюць альбанцы, а арабы і эгіпцяне, што жывуць у краіне. Мусульмане распаўсюджаныя па ўсёй краіне, аднак найбольш прысутнічаюць ў цэнтры і на поўначы краіны.
Большасьць мусульман зьяўляюцца сунітамі (пераважна ханафіцкага мазхабу). Да 20% насельніцтва Альбаніі ставяцца да суфійскай руху бэкташы; Альбанія зьяўляецца сусьветным цэнтрам гэтай канфэсіі. У буйных гарадах дзейнічаюць прапаведнікі Ахмадыйской мусульманскай абшчыны, якая зьявілася ў Альбаніі ў 1934 годзе[6]. Ахмадыйскай мусульманскай суполцы належыць адна з самых вялікіх мячэцяў Альбаніі — мячэт «Байтул Аввал» ў Тыране[7].
Альбанія зьяўляецца адзінай эўрапейскай краінай, якая ўваходзіць у Арганізацыю ісламскага супрацоўніцтва.
Хрысьціянства
У 2010 годзе хрысьціяне ў Альбаніі складалі 31—32% насельніцтва краіны (па зьвестках Pew Research Center — 18%[8]). Хрысьціянства вызнае частка альбанцаў, а таксама македонцы, арумыны, італьянцы, чарнагорцы, грэкі і сэрбы.
Паводле ацэнак «Энцыкляпэдыі рэлігій» каталікі складаюць 15,1% насельніцтва Альбаніі[1] (па зьвестках перапісу — 10%[3]). Большасьць зь іх зьяўляецца прыхільнікамі лацінскага абраду, каля 3850 альбанскіх грэка-католікаў складаюць альбанскую грэка-каталіцкую царкву[9]>. Каталікі сканцэнтраваны пераважна на поўначы краіны (у раёне Шкодэру).
Доля праваслаўных вернікаў ацэненая ў 14,6%[1] (па зьвестках перапісу — 6,75%[3]); засяроджаныя яны пераважна на поўдні краіны (уздоўж граніцы з Грэцыяй). Большасьць праваслаўных зьяўляюцца вернікамі Альбанскай праваслаўнай царквы; у краіне таксама маюцца прыходы Македонскай праваслаўнай царквы і грэкаў-старастыльнікі.
Колькасьць пратэстантаў складае 20 тыс. вернікаў[10]. Звыш палова зь іх — пяцідзясятнікі (пераважна з «Слова жыцьця» і Асамблей Бога). У краіне таксама дзейнічаюць баптысты, адвентысты, плімуцкія браты і інш.
З 1922 году ў Альбаніі прапаведуюць Сьведкі Еговы (6 тыс.), з 1991 году — Царква Ісуса Хрыста святых апошніх дзён (2,3 тыс.).
Іншыя групы
Першыя зьвесткі аб жыдах у Альбаніі датуюцца VII стагодзьдзем. У XVI стагодзьдзі ў Альбанію прыбываюць жыдоўскія ўцекачы з Гішпаніі і Італіі. У 2010 годзе ў краіне заставалася 300 юдэяў[1]; юдэйскія сынагогі дзейнічаюць у Тыране і Саранда.
Даволі буйную рэлігійную суполку ў Альбаніі складаюць вернікі бахаі (7 тыс.[11]).
Паводле ацэнак «Энцыкляпэдыі рэлігіяў» атэістамі і агностыкамі зьяўляюцца 5% жыхароў Альбаніі[1].
Крыніцы
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.