Рэал Бэтыс Сэвільля
гішпанскі футбольны клюб з Сэвільлі / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Рэал Бэтыс» (па-гішпанску: Real Betis) — гішпанскі футбольны клюб, што базуецца ў горадзе Сэвільля. Каманда гуляе на стадыёне «Бэніта Вільямарын», што месьціць 56 432 чалавекі. Клюб быў заснаваны ў 1907 годзе яшчэ да грамадзянскай вайны. Клюб ёсьць першым клюбам рэгіёну, які перамог у чэмпіянаце Гішпаніі ў 1935 годзе. Акрамя таго клюб двойчы перамагаў у розыгрышы Кубка Гішпаніі ў 1977 і 2005 гадох.
Рэал Бэтыс | ||||||
Поўная назва | Real Betis Balompié S.A.D. | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1907 | |||||
Горад | Сэвільля, Гішпанія | |||||
Стадыён |
Бэніта Вільямарын Умяшчальнасьць: 60 720[1] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Ля Ліга | |||||
· 2023—2024 | 7 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
Былы кароль Гішпаніі Хуан-Карлас I і ягоны сын, які на сёньня зьяўляецца дзейным манархам краіны, Філіп VI зьяўляюцца ганаровымі чальцамі клюбу. Клюб мае гістарычнае суперніцтва зь іншым клюбам з гораду «Сэвільляй». Дэвіз каманды: «Няхай жыве Бэтыс нават тады, калі яны атрымоўваюць паразу!»[2]. Свае зялёна-белыя колеры «Бэтыс» узяў у гонар галоўнага трэнэра Пэдзі О'Конэла, які паходзіў з Ірляндыі. Менавіта О’Конэл прывёў клюб да перамогі ў чэмпіянаце Гішпаніі ў сэзоне 1934—1935 гадоў, калі «Бэтыс» на адзіны пункт апярэдзіў мадрыдзкі «Рэал».