Рывэ́ра (па-гішпанску: Rivera) — горад ва Ўругваі, які месьціцца ў аднайменным дэпартамэнце. Мяжуе з бразыльскім горадам Сантана-ду-Ліўрамэнту нават вуліцамі і пляцам, фармуючы разам зь ім аглямэрацыю ў 200 тысяч чалавек.
Рывэра | |
Дата заснаваньня: | 1867 |
Краіна: | Уругвай |
Дэпартамэнт: | Рывэра |
Вышыня: | 223 м н. у. м. |
Насельніцтва: |
|
Паштовы індэкс: | 40000 |
Геаграфічныя каардынаты: | 30°54′9″ пд. ш. 55°33′2″ з. д. |
Рывэра | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.rivera.gub.uy/ |
Як вёска паселішча было закладзенае 21 сакавіка 1860 году асобным актам. 7 траўня 1862 году вёска атрымала статус мястэчка і назву Сэбальяс ў гонар гішпанскага віцэ-караля Пэдра дэ Сэбальяса. У ліпені 1867 году места было перайменаванае ў Рывэру, на той час бразыльскі горад Сантана-ду-Ліўрамэнту ўжо існаваў проста празь мяжу. 1 кастрычніка 1884 году Рывэра сталася сталіцай асобнага дэпартамэнту. 10 чэрвеня 1912 году статус места быў узьняты да гораду[1]. У 1943 годзе быў пабудаваны пляц Інтэрнасьяналь, які ўсьвяткаваў блізкасьць паміж сабой двух гарадоў паміж мяжой. З 1851 году і па сёньня жыхары абодвух гарадоў маюць мажлівасьць свабодна перамяшчацца паміж местамі[2].
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.