Рух за сувэрэнітэт Квэбэка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рух за суверэнітэт Кўэбэка — палітычны рух, мэтай якога зьяўляецца дасягненьне незалежнасьці Кўэбэка ад Канады. Сувэрэністы прапануюць народу Кўэбэка скарыстацца сваім правам на самавызначэньне — прынцып, які ўключае магчымасьць выбару паміж інтэграцыяй з трэцяй дзяржавай, палітычнай асацыяцыяй з іншай дзяржавай або незалежнасьцю — каб кўэбэкцы калектыўна і дэмакратычнымі сродкамі далі сабе сувэрэнную дзяржаву з уласнай незалежнай канстытуцыяй.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e5/Oui1995referendum.jpg/320px-Oui1995referendum.jpg)
Сувэрэністы Кўэбэка лічаць, што такая сувэрэнная дзяржава, нацыя Кўэбэка, будзе лепш падрыхтавана для прасоўваньня ўласнага эканамічнага, сацыяльнага, экалягічнага і культурнага развіцьця. Сувэрэністычны рух Кўэбэка грунтуецца на кўэбэкскім нацыяналізме.