Рудныя горы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рудныя горы, Крушне-Горы (па-нямецку: Erzgebirge, па-чэску: Krušné hory) знаходзяцца ўздоўж мяжы Нямеччыны і Чэхіі, паўночна-заходняе частка Чэскага масіву.
Даўжыня каля 150 км, вышыня 1244 м. Складзены пераважна з крышталічных парод, пясчанікаў, канглямэратаў. Рудныя горы — тыповы горы са стромкімі паўднёвымі і больш пакатымі паўночнымі схіламі. Хвалістая вяршынная паверхня з асобнымі базальтавымі астанцамі пакрыта лугамі і тарфянікамі, у якую глыбока ўрэзаны лясістыя цясьніны. На схілах да вышыні 800—900 м — мяшаныя лясы, вышэй — тарфянікі, лугі. Радовішчы руд вальфраму, вісмуту, цынку, бурага вугалю. Тэрмальныя крыніцы, курорты.
Самыя высокія вяршыні — Фіхтэльбэрг (1215 м) і Кліновец (1244 м).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a3/Pano_keilberg_fichtelberg.jpg/640px-Pano_keilberg_fichtelberg.jpg)