From Wikipedia, the free encyclopedia
Ро́венская во́бласьць (па-ўкраінску: Рівненська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Ўкраіны. Плошча 20 047 км². Насельніцтва на 2006 год — 1,156 млн чалавек. Адміністрацыйны цэнтар — места Роўна.
Ровенская вобласьць | |
Рівненська область | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Статус | вобласьць Украіны[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Роўна |
Улучае | 16 раёнаў |
Найбуйнейшыя гарады | Дубна, Астрог, Вараш |
Дата ўтварэньня | 4 сьнежня 1939 |
Губэрнатар | Сяргей Рыбачка |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Насельніцтва (2006) | 1,156 млн (2,46%, 20-е месца) |
Шчыльнасьць | 57,69 чал./км² |
Нацыянальны склад | украінцы — 95,90% расейцы — 2,57% беларусы — 1,01% палякі — 0,17%. |
Плошча | 20 047 км² (3,32%) |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · сярэдняя вышыня · найніжэйшы пункт | 372 м 360 м 134 м |
Шырата | ад 50°01' да 51°58' пн. ш. |
Даўгата | ад 25°01' да 27°38' у. д. |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Код ISO 3166-2 | UA-56 |
Тэлефонны код | +38 036 |
Паштовыя індэксы | 33xxx, 34xxx, 35xxx |
Інтэрнэт-дамэн | rovno.ua; rv.ua |
Код аўтам. нумароў | BK |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Мяжуе з Жытомірскай вобласьцю на ўсходзе, з Валынскай вобласьцю на захадзе. На поўдні — зь Львоўскай, Тарнопальскай і Хмяльніцкай абласьцямі Ўкраіны. На поўначы мяжуе зь Беларусяй.
Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень 215 км, а з захаду на ўсход — 186 км.
Клімат умерана кантынэнтальны.
Паводле вышыні сваёй паверхні вобласьць падзяляецца на паўночную частку, якая знаходзіцца ў межах Палескай нізіны, ды паўднёвую частку, якая знаходзіцца на Валынскім узвышшы. Найвышэйшымі яе дзялянкамі (звыш 300 м) зьяўляюцца Паўчанскае плято (да 328 м) і Мізоцкі камлюк (да 342 м). На крайнім поўдні ў межы вобласьці заходзяць схілы Падольскага ўзвышша.
Агулам у вобласьці налічваецца 173 ракі даўжынёй больш за 10 км. Усе яны належаць да басэйну Дняпра. Галоўнай воднай артэрыяй зьяўляецца рака Гарынь са сваім найбольшым прытокам Случчу. Зь іншых значных рэчак на Ровеншчыне цякуць Стыр, Льва, Ствыга, на крайнім паўночным захадзе — Прыпяць.
У вобласьці больш за 500 азёраў рознага паходжаньня (карставыя, заплаўныя ды іншыя). Сярод іх — Нобель, Белае, Лука, Вялікае Пачаеўскае азёры. Утвораныя 31 вадасховішча й больш за 300 сажалак.
Ровенская вобласьць была ўтвораная 4 сьнежня 1939 року ў межах УССР на базе колішняга Валынскага ваяводзтва міжваеннай Польскай Рэспублікі.
Вобласьць налічвае 16 адміністрацыйных раёнаў, 11 местаў, зь якіх 4 — абласнога значэньня, 16 мястэчак, 3 пасёлкі, 999 вёсак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.