Рашчы́на[1][2] — гамагенная (аднародная) сумесь, складаная з часьцінак рашчынянага рэчыва, рашчыньніка і прадуктаў іх узаемадзеньня.
Рашчына — аднафазная сыстэма зьменнага складу, складаная з двух ці болей кампанэнтаў. Рашчыны — гамагенныя (аднародныя) сыстэмы, то бок кожны з кампанэнтаў разьмеркаваны ў масе іншага ў выглядзе малекул, атамаў ці іёнаў[3].
Рашчыньнік — кампанэнт, агрэгатны стан якога не зьмяняецца пры ўтварэньні рашчыны. У выпадку ж рашчынаў, утвараных пры зьмяшаньні газа з газам, вадкасьці з вадкасьцю, цьвёрдага цела зь цьвёрдым, рашчыньнікам лічыцца кампанэнт, колькасьць якога ў рашчыне пераважае.
Бываюць вадкія (напрыклад, марская вада), цьвёрдыя (напрыклад, стопкі медзі з золатам) і газавыя (напрыклад, паветра) рашчыны.
Па наяўнасьці электралітычнай дысацыяцыі адрозьніваюць дзьве клясы рашчынаў: электраліты і неэлектраліты. Склад рашчынаў апісваецца канцэнтрацыямі кампанэнтаў.
Крыніцы
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.