колішні раён Ровенскай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Ракітнаўскі раён (па-ўкраінску: Рокитнівський район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Ровенскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Ракітнае.
Ракітнаўскі раён | |
Рокитнівський район | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Ровенская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Ракітнае |
Дата ўтварэньня | 1939 |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Насельніцтва (2001) | 52 тыс.чал |
Нацыянальны склад | украінцы — 83,6% беларусы — 15,4% расейцы — 0,4% палякі — 0,4%. |
Плошча | 2350 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Мяжуе на поўначы зь Пінскім раёнам Беларусі.
Першыя паселішчы на тэрыторыі раёну згадваюцца ў апісаньні ўласнасьці ўкраінскіх магнатаў сярэдзіны 16 стагодзьдзя. З часу заснаваньня і да 1922 году паселішча было вядомае як Ахотнікава. Паходжаньне гэтай назвы найперш зьвязвалі зь імем уласьніка земляў. Новы этап разьвіцьця паселішча пачаўся ў 1888 годзе, калі бэльгіец Розэнбэрг выкупіў невялікую дзялянку з кварцавымі пяскамі ў ваколіцы сяла Ракітнае. Гэтыя пяскі былі прыдатныя для шкловарэньня, а таму тут былі ўсе неабходныя ўмовы стварыць, няхай і прымітыўную, але дзейную гуту. Гэта зрабілася штуршком для хуткага разьвіцьця паселішча, і ў выніку ў 1898 годзе быў заснаваны шклозавод.
У 1900 годзе праз раён была пракладзеная чыгунка Кіеў — Ковель. Каляіна праходзіла праз паселішча, і такім чынам зьявілася чыгуначная станцыя «Ракітнае» (па-ўкраінску: Рокитне), што станоўча сказалася на разьвіцьці прамысловасьці ў краі. Паводле Рыскай мірнай дамовы Ахотнікава адыйшло да Польшчы. Праз год паселішча было перайменаванае ў Ракітнае, а чыгуначная станцыя атрымала назву Ракітнае-Валынскае (па-ўкраінску: Рокитне-Волинське).
У верасьні 1939 году Ракітнае ў складзе Заходняй Украіны было далучанае да УССР, а праз год, у студзені 1940 году паселішча зрабілася раённым цэнтрам.
Ракітнаўскі раён зьяўляецца адзіным раёнам ва Ўкраіне, дзе беларусы займаюць другое месца па колькасьці насельніцтва (15,4% згодна з вынікамі Ўсеўкраінскага перапісу насельніцтва 2001 году).[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.