From Wikipedia, the free encyclopedia
Радаві́н (Радзівін), Радвін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Radowin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Rado + Wino |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Радзівін, Радвін |
Зьвязаныя імёны | Winirad |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Радавін» |
Радавін, Радвін або Ратвін (Radowin, Radwin, Ratwin) і Вінірад (Winirad) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Konrad) паходзіць ад гоцкага *rêþs[2], германскага rad- 'рада'[3], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Людвін, Монтвін; германскія імёны Butwin, Liuduin, Mondawin) — ад гоцкага wins 'сябар'[4].
У Прусіі бытавала імя Radwen[5].
У Польшчы ў 1557 годзе і XVII ст. адзначалася прозьвішча Radziwin (Radivinus)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: села Радвиновичовъ (1554 год)[7]; у того екстракту, при печати притисненой, подписъ рукъ тыми словы: Въ небытности пана Себастіана Корижни, писара кгродского Виленского, Станиславъ Бартломеевичъ Радвинъ Ивановичъ (22 сьнежня 1580 году)[8]; Село Борки. <…> Радовинъ Телятиновичъ отчичь волока, сыны его два Миколай и Якубъ (26 кастрычніка 1609 году)[9]; Andrzey y Michał Radziwinowiczowie zachoże stolarze (1738 год)[10].
Радзівіновічы — літоўскі шляхецкі род[13].
На 1905 год існаваў фальварак Ратвіншчына ў Пружанскім павеце Гарадзенскай губэрні[14].
На 1910 год існавала лясная вартоўня Радвіна ў Гомельскім павеце Магілёўскай губэрні[15].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.