РБ Ляйпцыг (футбольны клюб)
нямецкі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«РБ Ляйпцыг» (па-нямецку: RB Leipzig) — нямецкі футбольны клюб з гораду Ляйпцыгу. Клюб быў заснаваны ў 2009 годзе з ініцыятывы кампаніі Red Bull GmbH, якая набыла правы клюбу пятага дывізіёну «Маркранштэт» з мэтай прасоўваньня новага клюбу да Бундэсьлігі на працягу васьмі гадоў. Мужчынскім прафэсійным футбольным клюбам кіруе арганізацыя RasenBallsport Leipzig GmbH[1]. «Ляйпцыг» праводзіць хатнія матчы на Рэд Бул Арэна. 12 траўня 2016 году «Ляйпцыг» забясьпечыў падвышэньне ў Бундэсьлігу на сэзон 2016—2017 гадоў пасьля перамогі над «Карльсруэ» зь лікам 2:0[2]. Годам пазьней «Ляйпцыг» атрымаў месца ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2017—2018 гадоў, заняўшы другое месца ў Бундэсьлізе[3]. 18 жніўня 2020 году ўвайшоў у гісторыю клюбу як дата, калі дружына ўзяла ўдзел у першым паўфінале Лігі чэмпіёнаў, трываўшы паразу ад францускага «Пары Сэн-Жэрмэну». Мянушкай клюбу ёсьць «Чырвоныя бугаі» (ням. Die Roten Bullen), таму што кампанія, якая займаецца энэргітычнымі напоямі Red Bull, зьяўляецца адзіным інвэстарам клюбу[4].
РБ Ляйпцыг | ||||||
![]() | ||||||
Поўная назва | RasenBallsport Leipzig GmbH | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 19 траўня 2009 | |||||
Горад | Ляйпцыг, Нямеччына | |||||
Стадыён |
Рэд Бул Арэна Умяшчальнасьць: 42 959 | |||||
Прэзыдэнт | Олівэр Мінцляф[d] | |||||
Кіраўнік | Red Bull GmbH | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Бундэсьліга | |||||
· 2023—2024 | 4 месца | |||||
| ||||||
![]() Афіцыйны сайт |