Пётра Трызна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пётра Трызна (? — 1633) — дзяржаўны дзяяч ВКЛ. Са шляхецкага роду Трызнаў гербу «Газдава». Сын Рыгора Трызны.
Хуткія факты Ваявода парнаўскі, Староста бабруйскі ...
Пётра Трызна | |
![]() | |
Ваявода парнаўскі | |
---|---|
1628 — 1633 | |
Староста бабруйскі | |
? — 1633 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | невядома |
Памёр: | 1633 |
Сужэнец: | Ганна з Масальскіх[d] і Соф’я з Валовічаў[d][1] |
Дзеці: | Петранеля з Трызнаў[d][2] |
Бацька: | Рыгор Трызна |
Закрыць
Ваявода парнаўскі ад 1628 году, староста бабруйскі. Заснаваў ў Бабруйску рэзыдэнцыю езуітаў. Валодаў вёскамі Занкі, Андрэевічы (Ваўкавыскі павет), Дзямідкавічы, Кольчыцы, Мышкавічы, Цейкавічы, Хамічы, Глыбокавічы, Паўловічы, Дваранінавічы, Міхалёва, Плёсы, Кавалёва, Аўсімавічы, Варатынь, Качэрычы, Ясны Лес (заснаваны ім), Вітлін (Бабруйскае староства).