From Wikipedia, the free encyclopedia
Стары́я Дварані́навічы[1] — вёска ў Паўлавіцкім сельсавеце Качэрыцкага раёну Магілёўскай вобласьці за 18 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру недалёка ад аўтадарогі Бабруйск — Рагачоў.
Старыя Дваранінавічы | |
Першыя згадкі: | 1560 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Качэрыцкі |
Сельсавет: | Паўлавіцкі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 163 чал. (2007) |
колькасьць двароў: | 69 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2237 |
Паштовы індэкс: | 213945 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°9′3.1″ пн. ш. 29°30′34.0″ у. д. |
± Старыя Дваранінавічы |
Дваранінавічы (Dworaninowicze) вядомыя як сяло Бабруйскай воласьці Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва ад 1560 году. У 1621 годзе было 14 дымоў, у 1639 годзе тут дзейнічала праваслаўная Сьвятаюр’еўская царква. У 1793 годзе вёска адышла да Расейскай імпэрыі, увайшоўшы ў Бабруйскі павет Менскай губэрні. У 1778 годзе вёска ўваходзіла ў склад маёнтку Рыньня Юзафа Прушаноўскага, у ёй дзейнічала царква, працавала «карчма зь сенцамі».
У 1839 годзе Сьвятаюр’еўскя царква была пераведзеная з уніяцтва ў праваслаўе. У 1875 годзе яна была пазбаўленая статусу парафіяльнай і ўвайшла ў склад Міхалёўскага прыходу. У 1885 годзе ў Дваранінавічах было 33 двары і 330 жыхароў, дзейнічаў вятрак. У 1897 годзе вёска была ў Бортніцкай воласьці Бабруйскага павету, у ёй налічвалася 85 двароў і 587 жыхароў. Побач існаваў аднайменны пасёлак з трох двароў з 11 жыхарамі. У 1907 у Дваранінавічах ужо было 104 двары і 728 жыхароў, у наёмным памяшканьні дзейнічала земская школа. У 1917 колькасьць двароў была 112, жыхароў — 732.
У 1920-я гады на базе земскай паўстала чатырохгадовая школа, у якой у 1923 годзе навучалася 103 вучні. У 1926 была адчыненая хата-чытальня, у 1929 — арганізаваны калгас «Прамень Савету». Падчас Другой сусьветнай вайны ў траўні 1944 году немцы жыўцом спалілі ў вясковай лазьні 23 чалавекі. Яшчэ 19 вяскоўцаў загінулі на фронце.
У 1959 годзе ў вёсцы жыло 586 чалавек, у 1986 — 234, было 120 гаспадарак, дзейнічалі клюб, бібліятэка, крама, фэльчарска-акушэрскі пункт. Самі Дваранінавічы ўваходзілі ў калгас «Чырвоны баец» з цэнтрам у вёсцы Паўлавічы. У 2002 годзе тут было 83 гаспадаркі і 195 жыхароў. Па стане на 2007 год у Старых Дваранінавічах пражывае 163 чалавекі, налічваецца 69 гаспадарак, працуюць фэльчарска-акушэрскі пункт і крама.
Аснову вёскі складае просталінейная вуліца, арыентаваная з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Паралельна да яе на поўнач праходзіць яшчэ адна кароткая вуліца. Забудова вёскі пераважна двухбаковая, драўляная, з адвольнай расстаноўкай сядзіб.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.