Пэргамскі музэй
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пэргамскі музэй (таксама Пэргамон-музэй; па-нямецку: Pergamonmuseum) — адзін з найвядомых музэяў, разьмешчаных на Музэйнай высьпе на рацэ Шпрэе ў цэнтры Бэрліну[1].
Пэргамскі музэй | |
Pergamonmuseum | |
Месцазнаходжаньне | Бэрлін, Нямеччына |
---|---|
Адрас | Am Kupfergraben[d] і Bodestraße[d] |
Наведнікаў | |
Створаны | 1901 г. |
Адкрыты | 1910 |
Геаграфічныя каардынаты | 52°31′15″ пн. ш. 13°23′47″ у. д. |
Пэргамскі музэй | |
smb.museum |
Будынак музэю быў пабудаваны ў 1910—1930 гадох паводле праекту Альфрэда Мэсэля і Людвіга Гофмана, у першую чаргу, для выяўленага Карлам Гуманам Пэргамскага алтару, а таксама для збору позьняга антычнага жывапісу і скульптуры, экспанатаў Пярэднеазіяцкага музэю, які ўключае творы хецкага, асырыйскага, бабілёнскага й пэрсыдзкага мастацтва, і Ісламскага музэю (які ўключае фрыз са Мшаты). З 1958 году ўсе гэтыя зборы аб’яднаны агульнай назвай «Пэргамскі музэй». У наш час экспазыцыя музэю падзелена на Антычны збор, Пярэднеазіяцкі музэй і Музэй ісламскага мастацтва. У 2013 годзе ў Пэргамскім музэі пабывала каля 1 млн 260 тыс. наведвальнікаў — гэта самы наведвальны музэй у Нямеччыне і 45-ы паводле колькасьці наведвальнікаў музэй у сьвеце.