раён Рэспублікі Комі (Расея) From Wikipedia, the free encyclopedia
Прылу́скі раён (па-расейску: Прилузский район, комі-зыр. Луздор район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.
Прылускі раён | |
рас. Прилузский район, комі-зыр. Луздор район | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | рэспубліку Комі |
Адміністрацыйны цэнтар | Аб’ячова |
Улучае | 16 сельскіх паселішчаў[1] |
Дата ўтварэньня | 1929 |
Глава адміністрацыі | Іван Ражыцын |
Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
Насельніцтва | 21 959 чал. |
Нацыянальны склад | комі-зыране, расейцы |
Канфэсійны склад | праваслаўныя |
Плошча | 13 168 км² |
Месцазнаходжаньне Прылускага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +4 |
Тэлефонны код | +7 82133 |
Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Раён разьмешчаны на поўдні рэспублікі, зьяўляючыся паўднёвым канчаткам Комі. Мяжуе з Кайгародзкім і Сысальскім раёнамі рэспублікі, а таксама зь Вілегодзкім раёнам Архангельскае вобласьці і Нагорскім, Слабадзкім, Юр’янскім, Мурашынскім, Апарынскім і Лускім раёнамі Кіраўскае вобласьці. Поўдзень раёну рэзка ўкліньваецца ў поўнач Кіраўскае вобласьці. Плошча раёну складае 13 168 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Летка і Луза.
Раён утвораны 15 ліпеня 1929 году ў складзе тагачаснае Аўтаномнае вобласьці Комі (Зыранаў). У тыя часы тэрыторыі раёну была крыху большай за рахунак тэрыторыі Кіраўскае вобласьці, але пазьней раён трохі зьменшыўся[2]. З 1935 з тэрыторыі раёну быў выдзелены Лецкі раён, але ў 1963 годзе ён увайшоў у склад Прылускага раёну.
Насельніцтва раёну складае 21 959 чалавек. Насельніцтва раёну ў асноўным складаюць комі-зыране і расейцы. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.
У склад раёну ўваходзяць 16 сельскіх паселішчаў.
Назва | Адміністратыўны цэнтар |
---|---|
Аб’ячоўскае с/п | с. Аб’ячова |
Ваймескае с/п | с. Ваймес |
Верхалускае с/п | с. Верхалузьзе |
Вухтымскае с/п | с. Вухтым |
Гур’еўскае с/п | с. Гур’еўка |
Занульскае с/п | с. Занульле |
Леткінскае с/п | с. Летка |
Лоймінскае с/п | с. Лойма |
Мутніцкае с/п | с. Мутніца |
Нашульскае с/п | с. Нашуль |
Пракоп’еўскае с/п | с. Пракоп’еўка |
Слудзкае с/п | с. Слудка |
Спаспарубскае с/п | с. Спаспаруб |
Чаромухаўскае с/п | с. Чаромухаўка |
Чорныскае с/п | с. Чорныш |
Чытаеўскае с/п | с. Чытаева |
Праз раён праходзіць фэдэральная траса Р-176 «Вятка», што злучае Сыктыўкар і Кіраў, і якая зьяўляецца адзінай аўтатрасай фэдэральнага ўзроўню ў рэспубліцы Комі. Траса праходзіць праз паселішчы Летка, Лоўля, Нашуль і Аб’ячова. Таксама ў раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць пасёлкі Слудка, Занульле й Лойма з трасай Р-176 і мястэчкам Апарына ў Кіраўскай вобласьці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.