From Wikipedia, the free encyclopedia
Сы́сальскі раён (па-расейску: Сысольский район, комі-зыр. Сыктыв район) — муніцыпальнае ўтварэньне ў рэспубліцы Комі. Адміністратыўны цэнтар — сяло Візінга.
Сысальскі раён | |
рас. Сысольский район, комі-зыр. Сыктыв район | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | рэспубліку Комі |
Адміністрацыйны цэнтар | Візінга |
Улучае | 11 сельскіх паселішчаў[1] |
Дата ўтварэньня | 1929 |
Глава адміністрацыі | Уладзімер Мальцаў |
Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
Насельніцтва (2010) | 15 461 чал |
Шчыльнасьць | 2,6 чал./км² |
Плошча | 6250 км² |
Месцазнаходжаньне Сысальскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +0 |
Тэлефонны код | 82131 |
Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Раён знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы рэспублікі Комі. На паўночным захадзе мяжуе з Архангельскай вобласьцю. Праз тэрыторыю раёну праходзіць фэдэральная аўтадарога Р176 «Вятка», участак Кіраў — Сыктыўкар. Адлегласьць ад райцэнтру да Сыктыўкару — 88 км. Рэльеф уяўляе сабою палогахалмістую раўніну, максымальнай вышынёю 217 мэтраў. Галоўныя рэкі раёну — Сысала, Вялікая і Малая Візінга.
Керамзытавыя гліны, гаручыя лупнякі. Асноўнае багацьце раёну — лес і ворныя ўгодзьдзі.
Лясы прадстаўлены елкай, хвояй, бярозай, сустракаецца піхта. Іх насяляюць жывёлы, характэрныя для лясоў эўрапейскае Поўначы. Вадаёмы багатыя рыбай.
Адкрыты краязнаўчы музэй у сяле Куратава, радзіме першага комі паэта І. А. Куратава, штогод праводзіцца Куратаўскае сьвята паэзіі, у якім удзельнічаюць мясцовыя жыхары і госьці зь іншых раёнаў рэспублікі і гарадоў краіны.
Колькасьць насельніцтва — 16 050 чалавек (на 1 студзеня 2009 году).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.