![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/54/Protest_actions_in_Minsk_%2528Belarus%2529_near_Stella%252C_August_16.jpg/640px-Protest_actions_in_Minsk_%2528Belarus%2529_near_Stella%252C_August_16.jpg&w=640&q=50)
Пратэсты ў Беларусі (2020—2022)
пратэсты ў гарадах Беларусі ў 2020—2021 гадах супраць чарговага перавыбраньня прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пратэ́сты ў Белару́сі 2020 году — вулічныя дэманстрацыі, якія пачаліся 29 траўня 2020 году ў Менску ды іншых месцах, былі пачаткова зьвязаныя з арыштам апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты ды нядопуску іх да ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах 9 жніўня 2020 году.
Пратэсты ў Беларусі 2020 году | |||
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 году | |||
![]() Мітынг ля стэлы «Менск — горад-герой» 16 жніўня 2020 | |||
Дата | з 24 траўня 2020 году | ||
---|---|---|---|
Месца | ![]() | ||
Прычыны | Фальсыфікацыя вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня | ||
Мэты | Правядзеньне сумленных выбараў | ||
Спосабы | ланцуг салідарнасьці, мітынг, інтэрнэт-актывізм, пікет, стачка, шэсьце | ||
Статус | працягваецца | ||
Атрыманыя саступкі | вызваленьне большасьці затрыманых дэманстрантаў (17 жніўня 2020 г.) | ||
Удзельнікі канфлікту | |||
| |||
Ключавыя асобы | |||
Сілы бакоў | |||
| |||
Колькасьць | |||
| |||
Страты | |||
|
Пасьля публікацыі першых афіцыйных экзыт-полаў, якія сьведчылі пра нібыта пераканаўчую перамогу дзейнага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі ўжо ў першым туры, пратэсты ахапілі адначасова шмат гарадоў краіны, а іх асноўнай мэтай стаў сумленны падлік галасоў ды адстаўка Лукашэнкі, які займае пасаду прэзыдэнта з 1994 году. Сілавыя структуры пачалі разганяць мірныя пратэсты, таму яны перарасьлі ў сутычкі з АМАПам[22]. Падтрымка расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна на піку пратэстаў дапамагла Аляксандру Лукашэнку трымацца, і пасьля непрацяглага зацішша сілы бясьпекі разгарнулі агрэсіўную кампанію па запалохваньні яго апанэнтаў[23][24]. Тым ня менш пасьля выбарчае кампаніі на бязьмежжа сілавікоў не было заведзена ніводнае крымінальнае справы[25][26][27]. Да кастрычніка 2021 году колькасць палітвязьняў(be) у Беларусі дасягнула 833[28].
Гэтую грамадзкую актыўнасьць паводле масавасьці параўноўвалі з пратэстамі 1996—97 гадоў супраць падпісаньня саюзнай дамовы Беларусі ды Расеі.