група францускіх паэтаў XIX стагодзьдзя From Wikipedia, the free encyclopedia
Праклятыя паэты (па-француску: Les Poètes maudits) — назва цыкля артыкулаў Поля Вэрлена, прысьвечаных яго непрызнаным паплечнікам па пяру, якія не жадалі ўпісвацца ў навакольны сьвет буржуазнага дабрабыту і сумнай добрапрыстойнасьці, — Трыстану Карб'еру, Арцюру Рэмбо і Стэфану Малярмэ.
Артыкулы былі апублікаваныя ў 1883 годзе, у 1884 выйшлі асобнай кнігай, а пры яе перавыданьні ў 1888 годзе да іх дадаліся нарысы пра Марсэліну Дэборд-Вальмор, Вілье дэ Ліль Адама і самога Вэрлена (ён фігураваў пад анаграмай «бедны Леліян» — Pauvre Lelian).
Назва цыкля і кнігі хутка стала хадзячаю, і сьпіс праклятых паэтаў папоўніўся імёнамі Віёна і Нэрваля, Кітса і Эдгара По, Бадлера і Лётрэамона, Альфрэда Жары і Антанэна Арто, Дына Кампана і Эміля Нелігана, Станісласа Раданскага, Леапольда Марыі Панэро і Сыльвіі Плят.
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.