![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e4/Progressistas_logo.png/640px-Progressistas_logo.png&w=640&q=50)
Прагрэсісты
палітычная партыя ў Бразыліі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Прагрэсі́сты (па-партугальску: Progressistas; PP) — палітычная партыя ў Бразыліі з права-цэнтрысцкім ухілам. Яна была закладзеная ў 1995 годзе як Бразыльская прагрэсіўная партыя з партыяў, якія былі пераемніцамі Альянсу нацыянальнага аднаўленьня, кіроўнай партыі часоў бразыльскай вайсковай дыктатуры[1]. Палягаючы на прагматысцкіх прынцыпах, падтрымлівала ўрады прэзыдэнтаў Фэрнанду Энрыке Кардозу, Луіса Інасію Лулы да Сылва, Дылмы Русэф і Мішэла Тэмэра. Сярод усіх палітычных партыяў, якіх зачала карупцыйнае расьледаваньне пад назвай Апэрацыя Лава-Жату, на прагрэсістаў меліся самыя вялікія падазрэньні[2]. Апошнімі гадамі партыя зрабіла правы ўхіл. На агульных выбарах у Бразыліі 2018 году прагрэсісты падтрымалі кандыдатуру ў Жэралду Алкміна. Пасьля выбараў, не зважаючы на тое, што партыя мела нэўтральны статус у другім раўндзе, партыя амаль цалкам падтрымлівала палітыку Жаіра Балсанару, ухваліўшы ягоную кандыдатуру ў прэзыдэнты ў 2022 годзе[3].
Прагрэсісты | |
па-партугальску: Progressistas | |
![]() | |
Дата заснаваньня | 4 красавіка 2003 |
---|---|
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | кансэрватызм |
Колькасьць | 1 409 903 |
Афіцыйны сайт | pp.org.br |