дабраахвотнае абмежаваньне ці ўстрыманьне ад ежы ці пітва на пэўны час From Wikipedia, the free encyclopedia
Пост — у многіх рэлігіях устрыманьне на пэўны пэрыяд ад прыняцьця ўсякай ежы або асобных яе відаў; адзін з важных сродкаў царкоўнай рэглямэнтацыі жыцьця вернікаў, паглыбленьня іх рэлігійнасьці. Харчовыя забароны ўзыходзяць каранямі ў мінулае, калі ў выніку недахопаў прадуктаў харчаваньня людзі вымушаныя былі самаабмяжоўвацца ў ежы. З часам гэтыя забароны атрымалі рэлігійную санкцыю. У мусульманаў важнае месца займае пост ураза, у час якога на працягу месяца рамазан забараняецца прымаць ежу ад усходу да захаду сонца. У юдэяў побач з грамадзкімі постамі існуюць індывідуальныя — паводле зароку, у дзень шанаваньня памяці бацькоў.
Падкляса ад | устрыманьне |
---|---|
Прызначэньне | рэлігійны абрад, trance, зьмізарненьне, пост |
Ідэнтыфікатар WordLift | http://data.medicalrecords.com/medicalrecords/healthwise/fasting |
Хрысьціянская царква не забараняе мясную ежу, але абмяжоўвае яе спажываньне ў некаторыя пэрыяды царкоўнага году. Мэты посту:
Пры пэўных абставінах магчымае паслабленьне ці скасаваньне посту (падарожжа, хвароба, надзвычайныя здарэньні і г. д.). На час посту забараняецца браць шлюб, удзельнічаць у сьвецкіх забавах.
У праваслаўнай царкве існуюць пасты рознай ступені:
Праваслаўной Царквой усталяваныя чатыры працяглыя пасты: Вялікі пост (перадвялікодны, строгі, 7 тыдняў), Пятроў пост (звычайны, перад сьвятам апосталаў Пятра і Паўла 29 чэрвеня, ад 8 да 42 дзён), Усьпенскі (перад сьвятам Усьпеньня Маці Божай, строгі), Раствовы (Філіпаў) пост, з 28 лістапада па 7 студзеня. Апроч таго, серада і пятніца — посныя дні на працягу ўсяго году. У праваслаўных посты займаюць каля 200 дзён у год.
У каталікоў пост не такі строгі, яны не прытрымліваюцца шматдзённых постаў, хворым і дзецям дазваляецца ўжываць малочныя стравы. Каталіцкі Касьцёл заклікае вернікаў устрымлівацца ад мясных страваў па пятніцах, а таксама 24 сьнежня (у Вігілію Божага Нараджэньня існуе традыцыя захоўваць строгі пост да першай зоркі). У Папялец і Вялікую пятніцу вернікі мусяць датрымліваць і колькасны пост: адзін прыём ежы дасыта (паводле традыцыі, некаторыя захоўваюць строгі пост — на хлебе і вадзе). Пасты ў іншыя дні або больш працяглыя пэрыяды часу (Адвэнт ці Вялікі пост) прыймаюцца па рашэньні саміх вернікаў. Пост у пятніцу і Вігілію абавязковы для ўсіх пасьля 14-гадовага ўзросту, а ў Папялец і Вялікую пятніцу — для ўсіх вернікаў (апроч хворых і нямоглых) ад паўналецьця да 60 гадоў.
У праваслаўі ў посныя дні з рацыёну цалкам выключаются ўсе прадукты жывёльнага паходжаньня (мяса, птушка, малочныя прадукты, яйкі, жывёльныя тлушчы і г. д.). Прадукты расьліннага паходжаньня, а таксама рыбу і алей спажываюць ва ўмеркаванай колькасьці. Падобнага характару харчаваньня прытрымліваюцца ў пасты і многія каталікі.
У 2-й палове IV стагодзя канстантынопальскі архіяпіскап Ян Златавуст казаў пра пост: «Памыляецца той, хто лічыць, што пост толькі ўстрыманьне ад ежы. Праўдзівы пост ёсьць выдаленьнем зла, ўтаймаваньнем мовы, адкладам гневу, спыненьнем паклёпу, хлусьні і клятвазлачынстваў. Тыя, хто посьцяць, ведаюць, як пост утаймоўвае жаданьні. А тыя, каму здаралася выпрабаваць гэта на справе, пацьвердзяць, што ён зьмякчае нораў, душыць гнеў, стрымлівае парывы сэрца, бадзёрыць розум, прыносіць спакой душы, палягчае цела, ліквідуе неўстрыманьне»[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.