мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Поразаў[2] (з 1958 году — Поразава[3]) — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Росі. Цэнтар сельсавету Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 864 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 22 км ад Сьвіслачы, за 112 км ад Горадні; аўтамабільныя дарогі на Сьвіслач, Ваўкавыск, Ружаны.
Поразаў лац. Porazaŭ | |||||
Вуліца і касьцёл | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 15 стагодзьдзе | ||||
Магдэбурскае права: | 29 чэрвеня 1518 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Сьвіслацкі | ||||
СельсаветПасялковы савет: | Поразаўскі сельсаветПоразаўскі | ||||
Насельніцтва: | 864 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1513 | ||||
Паштовы індэкс: | 231982 | ||||
СААТА: | 4252857907 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°56′12″ пн. ш. 24°22′1″ у. д. | ||||
± Поразаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Поразаў — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла ў стылі клясыцызму і палацава-паркавы комплекс Бутаўт-Андрайковічаў, помнікі архітэктуры XIX ст.
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Porozow (29 чэрвеня 1460 году[4] і 1744 год[5]); Порозов (1553 год)[6].
Упершыню Поразаў упамінаецца ў XV ст. як каралеўскае мястэчка Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Паводле некаторых зьвестак, у 1460 годзе Ян Рыдвід заснаваў тут касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.
У 1506 годзе вялікі князь Аляксандар надаў Поразаву Магдэбурскае права (29 чэрвеня 1518 і 27 сакавіка 1523 году атрымала яго паўторна[7]). У рэвізорскім лісьце ад 4 сьнежня 1615 году зазначалася:
…король его милость Жыгимонт Першый ствержает иж право им майдэборскае от короля его милости Александра наданое… | ||
У чэрвені 1616 году Поразаў атрымаў герб: «у блакітным полі постаць Панны Марыі зь дзіцём Езусам на руках»[8]. У 1645 годзе сярод вернікаў Поразаўскай парафіі ўпаміналася старалітва. Мястэчка пацярпела ад пажару 1767 году.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Поразаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі; дзяржаўны маёнтак, цэнтар воласьці Ваўкавыскага павету[9] Гарадзенскай губэрні. На 1878 год у мястэчку было каля 300 дамоў. У канцы XIX ст. у Поразаве дзеялі царква, касьцёл і юдэйскі малітоўны дом, працавалі вучэльня, аптэка і некалькі крамаў[10]. У XIX — пачатку XX стагодзьдзя мястэчка атрымала вядомасьць цэнтру вытворчасьці керамікі (працавала каля 200 майстроў)[11].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Поразаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Поразаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Поразаўскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[12]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Поразаў увайшоў у склад Беларускай ССР[13]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году ён апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Поразаў увайшоў у склад БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стала цэнтрам раёну і з 12 кастрычніка 1940 году — сельсавету. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 15 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
30 красавіка 1958 году Поразаў атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У зьвязку з гэтым Поразаўскі сельсавет ліквідавалі, а населеныя пункты гэтага сельсавету перадалі ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Поразаўскага пасялковага савету[14][15]. У 1960 годзе Поразаўскі раён расфармавалі, мястэчка ўвайшло ў склад Сьвіслацкага раёну. 1 студзеня 2014 году пасялковы савет рэарганізавалі ў сельсавет з цэнтрам у мястэчку Поразаве[16].
У Поразаве працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, спэцшкола-інтэрнат (зачыненая), лякарня, паліклініка, бібліятэка, дом культуры.
Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
1 мая вуліца | Сьвіслацкая вуліца[25] Крапіўніцкая вуліца Школьная вуліца | Кастрычніцкая вуліца |
17 верасьня вуліца | Маташанская вуліца Царкоўная вуліца Мсьцібаўская вуліца | |
Леніна вуліца | Слонімская вуліца[25] Ружанская вуліца Касьцельная вуліца | |
Савецкая вуліца | Ваўкавыская вуліца Гарнастаевіцкая вуліца | Пралетарская вуліца |
Сацыялістычная вуліца | Суботка вуліца Польная вуліца | |
Якуба Коласа вуліца | Навадворская вуліца Берасьцейская вуліца | Юзэфа Пілсудзкага вуліца[26] |
Прадпрыемства вытворчасьці лазовай мэблі.
1 сьнежня 2019 году Рэспубліканская навукова-мэтадычная рада пры Міністэрстве культуры Беларусі ўхваліла ўлучэньне ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі традыцыі прыгатаваньня пірага «Поразаўская банкуха» ў Поразаве і суседняй вёсцы Карэвічы[27].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.